Падзеі
635 гадоў таму назад у (1387) годзе першыя дакументальныя (летапісныя) звесткі аб Ігумене (з 18 верасня 1923 г. – горад Чэрвень).
245 гадоў таму назад у (1777) годзе ў Божыне пабудавана драўляная новая уніяцкая царква Святога прарока Ільі. У 1961 годзе будынак царквы быў разбураны.
180 гадоў таму назад у (1842) годзе ў Белічанах пабудавана прыходская драўляная ў імя Свяціцеля Мікалая царква.
160 гадоў таму назад у (1862) годзе ў Беразіно адкрыта аднакласнае народнае вучылішча .
160 гадоў таму назад у (1862) годзе ў Багушэвічах была адкрыта першая народная школа. Толькі ў (1865) годзе яе пачалі наведваць тры дзяўчынкі.
160 гадоў таму назад у (1862) годзе ў Багушэвічах пажарам знішчана драўляная царква.
145 гадоў таму назад у (1877) годзе ў Багушэвічах з’явіўся першы плуг (замест сахі).
140 гадоў таму назад у (1882) годзе была заснавана вёска Каменны Барок.
130 гадоў таму назад у (1892) годзе быў узведзены мураваны будынак і спіртасховішча вінакурнага завода графа Патоцкага. Устаноўлена паравая машына і абсталяванне, прывезенае з Варшавы.
125 гадоў таму назад у (1897) годзе адбыўся першы ўсеагульны перапіс насельніцтва ў Расіі, у тым ліку і на тэрыторыі Ігуменскага павета. Па перапісу налічвалася: У Беразіно – 4871 чалавек, у Пагосце – 1525 чалавек.
115 гадоў таму назад у (1907) годзе ў Беразіно мелася вольнае пажарнае таварыства, у якім налічвалася да 40 добраахвотнікаў. Пажарны абоз складаўся з 12 бочак, трох малых і адной вялікай помпы і драбіны.
115 гадоў таму назад у (1907) годзе ў Беразіно працаваў адзіны разносчык газет, у якога можна было атрымаць газеты “Русь”, “Товариш”, “Речь” і некаторыя іншыя.
115 гадоў таму назад у (1907) годзе ў Беразіно мелася публічная бібліятэка і кабінет для чытання, дзе за 10 капеек у месяц можна было браць кнігі на дом. Газет у бібліятэцы не было.
115 гадоў таму назад у (1907) годзе ў Багушэвіцкім паштовым аддзяленні быў адкрыты прыём унутраных тэлеграм для адсылкі іх поштай.
110 гадоў таму назад у (1912) годзе ў Беразіно дзейнічалі 7 яўрэйскіх сінагог, касцёл, царква, адно царкноўна-прыходскае чатырохкласнае вучылішча. Прамысловасць раёна складвалася з вінакурнага завода ў Беразіно, сямі вадзяных і пяці паветраных млынаў.
110 гадоў таму назад у (1912) годзе Багушэвіцкае паштовае аддзяленне было пераўтворана ў паштова-тэлеграфнае аддзяленне з прыёмам унутраных тэлеграм, а ў Брадзецкім валасным упраўленні пачалі афармляцца разнастайныя паштовыя аперацыі (акрамя пераводаў).
110 гадоў таму назад у (1912 годзе ў в. Асмолаўка пачала працаваць чатырохкласная школа.
105 гадоў таму назад у 1917 годзе нарадзіўся Міхалап Макей Севасцьянавіч , у красавіку 1942 г. – маі 1944 г. – камандзір 620-га партызанскага атрада імя В.І.Чапаева. Загінуў 30 мая 1944 г.
105 гадоў таму назад у 1917 годзе нарадзіўся Гураў Канстанцін Фролавіч, Герой Савецкага Саюза (18 жніўня 1945г.). 29 чэрвеня 1944 г. група штурмавікоў пад яго камандваннем нанесла ўдар па калоне аўтамашын каля г.п . Беразіно. Загінуў у баі 13 лютага 1945 г.
105 гадоў таму назад у 1917 годзе ў Беразіно арганізавана партыйная ячейка РКП(б)105 гадоў таму назад у 1917 годзе былі створаны Сялібскае спажывецкае таварыства “Чырвоны селянін”, Багушэвічская і Воступская спажывецкая кааперацыя.
100 гадоў таму назад у 1921-1922 гг. у Ігумені выдавалася павятовая газета «Голос Труженика».
100 гадоў таму назад у 1922 годзе камсамолія Ігуменшчыны пачала ствараць першую дзіцячую арганізацыю “Спартакаўцы”
100 гадоў таму назад у 1922 годзе ў Беразіно створана Пагосцкае крэдытнае таварыства “Самадапамога”.
95 гадоў таму назад у 1927 годзе ў Дзмітравічах створана крэдытнае сельскагаспадарчае таварыства.
95 гадоў таму назад у 1927 годзе ў в. Клубча арганізаваны калгас “Працаўнік”.
95 гадоў таму назад у 1927 годзе ў раёне было 6 спажывецкіх і 4 сельскагаспадарчыя кааператывы.
90 гадоў таму назад у 1932 годзе ў Беразіно была разбурана уніяцкая царква.
90 гадоў таму назад у 1932 годзе ў в. Мачаск адкрыта пачатковая школа.
90 гадоў таму назад у 1932 годзе былі ўтвораны калгасы: імя Будзённага (Красны Бераг), імя Жданава (Беліца), імя Літвінава (Гута, Крупа), імя М. Горкага (Старая і Новая Падваложка). “Маладая гвардыя” (Калюга1), імя Мічурына (Навіны), “Новы Каранец” (Каранец, Рудня),”Новы ўраджай” (Пружанка), “Новы шлях” (Калюга11), “Прагрэс” (Валоўніца)., “Пуцілавец” (Міластава), “Савет (Вусце, Дубавы Лог), “Саюз” (Галаўныя Ляды, Западня, Высокая Гара), “Свабода” (Матылянка, Палянка), “Спартак” (Пагулянка, Чырвоны Дар), “Чырвоная Беларусь” (Дулебы, Баравіца,Тоўсціца), “Чырвоны Араты” (Міраслаўка), “Чырвоны прамень” (Чырвоны Сад, Крынкі, Лучкі, Забор’е, Круглае), “Шлях да сацыялізма” (Старая і Новая Марціянаўка), імя другой пяцігодкі (Восава), імя 8 сакавіка (Масцішча).
Зімой 90 гадоў таму назад у 1932 годзе ў в. Лешніца створаны калгас “Пралетарый”.
90 гадоў таму назад у 1932 годзе ў в. Высокая Гара была адкрыта сямігадовая школа.
85 гадоў таму назад у 1937 годзе ў Сялібе беларуская і яўрэйская школы зліліся ў адну.
85 гадоў таму назад у 1937 годзе арганізавана Вялікаборская машынна-трактарная станцыя (МТС).
75 гадоў таму назад у 1947 годзе створаны бярэзінскі самадзейны тэатр раённага Дома культуры. З 1978 года мае званне народнага.
70 гадоў таму назад у 1952 годзе быў ліквідаваны Бярэзінскі лясгас. Леспрамгас быў заснаваны ў Чэрвені, а ў Беразіно створаны лесапункт .
65 гадоў таму назад у 1957 годзе адбыўся першы выпуск вучняў СШ №2 у новым будынку па вуліцы Жорнаўскай,19 ( цяпер М.Мультана).
60 гадоў таму назад у 1962 годзе пачаў працаваць Бярэзінскі лесасплаўны ўчастак (сплаўучастак).
55 гадоў таму назад у 1967 годзе створана Бярэзінскае БМУ меліярацыі, якое пазней перайменавана ў ПМК – 63, а потым у ПМС – 63.
55 гадоў таму назад у 1967 годзе з мэтай захавання флоры і фауны пры Бярэзінскім лясгасе на плошчы звыш 85 тысяч гектараў створана дзяржаўная паляўнічая гаспадарка.
55 гадоў таму назад у канцы 1967 года у Беразіно была адкрыта радыёмастэрня Мінскага тэлеатэлье №2 па рамонту тэлевізараў, радыёпрыёмнікаў, магнітафонаў.
50 гадоў таму назад у 1972 годзе ў памяць аб першай канферэнцыі Бярэзінскага падпольнага райкома КП(б)Б у в. Жабаўка ( з 1964 г. – Партызанка ), якая адбылася ў лістападзе 1942 г., пастаўлена стэла.
40 гадоў таму назад у 1982 годзе ў раёне пачаты пераход на навучэнне дзяцей з 6-гадавога ўзросту.
40 гадоў таму назад у 1982 годзе ў вёсцы Прыбярэжнае здымалася мастацкая кінастужка “Іван”.
35 гадоў таму назад у 1987 годзе дырэктар Дулебскай васьмігадовай школы Мікалай Уладзіміравіч Грудзінскі стаў лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамола.
30 гадоў таму назад у 1992 годзе бібліятэкі раёна пачалі пошукавую работу па выяўленню і назапашванню матэрыялаў па гісторыі вёсак.
30 гадоў таму назад у 1992 годзе зарэгістравана каталіцкая абшчына ў Беразіно.
25 гадоў таму назад у 1997 годзе Бярэзінская цэнтральная бібліятэка па выніках работы за год прызнана пераможцай рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.
10 гадоў таму назад у 2012 годзе пачаты выпуск альгінавай ікры прыватным прадпрыемствам “АльгаФудМастер”.