12:01
15 верасня — Дзень бібліятэк, альбо Як працуе адна са старэйшых культурных устаноў раёна?

У верасні 1992 года, пасля заканчэння Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума імя А.С. Пушкіна бібліятэкарам прызначаецца Тамара Бінжук. Яна працуе і па сённяшні час. Дзякуючы ёй, бібліятэка не страціла сваю папулярнасць сярод вяскоўцаў і з’яўляецца ўпадабаным месцам адпачынку дзяцей і моладзі. А пачыналася ўсё з наладжвання экалагічнага выхавання.
— Намі была распрацавана і рэалізоўвалася доўгатэрміновая экалагічна-асветніцкая і выхаваўчая праграма “Зберажом прыроду — уратуемся самі”, якая прадугледжвала мерапрыемствы па экалагічнай асвеце і інфармаванні грамадскасці, — успамінае Тамара Уладзіміраўна. — Усё ўдалося прадумаць да
дробязей: экалагічны інтэр’ер, экспазіцыі, выставы, мерапрыемствы. Наша экспазіцыя нават рэкламавалася на старонках часопісаў “Бібліятэка прапануе” і “Родная прырода”!
Тамара Уладзіміраўна — добрасумленны работнік з творчым падыходам да працы, шчыра ўлюбёны ў малую радзіму. Яна згуртавала вакол сябе юных чытачоў.
З 2003 года пры бібліятэцы працуе краязнаўча-экалагічны клуб “Беразавічок” для падлеткаў. Для школьнікаў праходзяць урокі экалагічнай адукацыі, літаратурна-паэтычныя і інфармацыйныя гадзіны, гутаркі, экскурсіі на прыроду, агляды новай літаратуры і перыядычных выданняў. Добрым сябрам
установы стала і мясцовая школа.
— Мы жывём у маляўнічых мясцінах, сярод густых лясоў і прыгожых рэк, — удакладняе жанчына, — і мне б хацелася, каб юныя чытачы яшчэ змалку змаглі ацаніць прыгажосць роднай прыроды, адчуць адказнасць за яе далейшы лёс.
Плённа працуе сельскі бібліятэкар і з дарослым насельніцтвам. Сумесна з сельскім Домам культуры праводзяцца літаратурна-музычныя кампазіцыі, вечарыны, фальклорныя святы. Поўную актавую залу мясцовага Дома культуры збірала свята “Кветкавы карагод”. Фальклорная група падрыхтавала
песенны вернісаж “Душа пяе, як бачу кветкі”, дзе спявае і сама Тамара Уладзіміраўна.
Бібліятэчныя краязнаўчыя экскурсіі ў вёскі дазволілі сабраць матэрыялы да зборнікаў “Назвы зямлі багушэвіцкай”, “Вясковы моўнічак”, “Легенды і паданні старажытнага мястэчка Багушэвічы”, “Як лячыліся нашы продкі”, “Фальклорная скарбонка вёскі” і іншыя.
За добрасумленную працу, творчы агеньчык супрацоўнікаў Багушэвіцкая сельская бібліятэка сабрала нямала розных узнагарод. Яна была намініравана ў 2005 годзе як лепшая ад Бярэзінскага раёна ў справе экалагічнага выхавання да ўдзелу ў ІІІ абласным аглядзе-конкурсе “Бібліятэка – асяродак экалагічнай культуры і адукацыі”, прызнана лепшай і заняла першае месца сярод сельскіх бібліятэк. У 2007 годзе ўстанову адзначаюць на раённым аглядзе-конкурсе “Масавае мерапрыемства — візітная картка бібліятэкі” ў намінацыі “Лепшае мерапрыемства экалагічнага профілю”.
У 2007 годзе Багушэвіцкая сельская бібліятэка набыла імідж установы комплекснага тыпу — бібліятэка-клуб і справіла наваселле ў будынку былога клуба. У штат уведзена адзінка арганізатара масавай работы, якім стала Ірына Краўчанка. Не менш значная падзея адбылася ў 2008 годзе. Багушэвіцкая бібліятэка-клуб стала аграгарадскога тыпу. У зону абслугоўвання ўвайшлі 9 населеных пунктаў, у якіх пражывае звыш 700 чалавек.
Штогод абслугоўваецца каля 300 чытачоў. Кніжны фонд налічвае звыш 6 тысяч экзэмпляраў.
— Мы заўсёды імкнуліся быць непадобнымі на астатнія ўстановы, — прызнаецца Тамара Уладзіміраўна, — мелі свой унікальны стыль, бо вывучалі чытальніцкія інтарэсы, працавалі з асобнымі групамі наведвальнікаў і вялі індывідуальную работу з кожным чытачом. Пастаянную прапіску атрымалі ўрокі міласэрнасці, маральнасці, экалагічнай адукацыі, патрыятычнага выхавання, здаровага ладу жыцця для падлеткаў; літаратурныя кампазіцыі, вечарыны, гадзіны карысных парад, гутаркі, сустрэчы з таленавітымі і цікавымі землякамі, вечары адпачынку, дыскатэкі для моладзі.
У 2011 годзе да 510-годдзя старэйшай вёскі Бярэзіншчыны — Багушэвіч — было прымеркавана свята вёскі “Вёска толькі маладзее, хоць пяць стагоддзяў на плячах”. Сіламі работнікаў культуры была наладжана выстава народнай творчасці вяскоўцаў, выстава кулінарных шэдэўраў, гучалі вершы-прысвячэнні роднай вёсцы юных аматараў паэзіі І. Верабей, І. Казюкі. На свяце была прэзентавана “Кніга вясковых рэкордаў”, якая беражліва захоўваецца на паліцах установы.
— 95 гадоў — не ўзрост для ўстановы культуры, — сцвярджае Тамара Бінжук, — наперадзе ў нас яшчэ шмат новых творчых адкрыццяў і падзей. Яны абавязкова будуць, бо маецца вялікая патрэба ў гэтым у нашых чытачоў і наведвальнікаў. Яны прагнуць навацый — і мы можам задаволіць іх попыт на новае культурнае жыццё. Таму віншую калег са святам, зычу новых ідэй і фантазій, творчага гарэння і веры ў нашу справу!
Багушэвіцкая сельская бібліятэка была адкрыта пасля Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. У ёй збіралася на сходы моладзь, чытала газеты і часопісы, займалася мастацкай самадзейнасцю. Працаваў гурток па ліквідацыі непісьменнасці. Багушэвіцкая хата-чытальня лічылася на той час лепшай у акрузе. У ёй змяшчалася 1500 экзэмпляраў кніг, газет, часопісаў. У 1927 годзе тут быў устаноўлены першы ў раёне гучнагаварыцель. У гады ваеннага ліхалецця драўляны дом разам з кнігамі быў знішчаны нямецкімі акупантамі. Прыблізна ў 1950-1951 гадах клуб быў адбудаваны, з ім пад адным
дахам размясцілася і бібліятэка. 1 жніўня 1956 года бібліятэку ўзначаліў малады спецыяліст Валянціна Няборская, затым працавалі Людміла Жлобіч, Марыя Смольская, Валянціна Няхай, Алена Шамецька. Пажар па віне качагара ў 1979 годзе знішчыў клуб і бібліятэку. Кніжны фонд прыйшлося поўнасцю аднаўляць з дапамогай абласнога і мясцовага бюджэтаў. Пад бібліятэку аддалі будынак былой калгаснай канторы. Тут быў абсталяваны куток спецыяліста, куды паступала новая літаратура. Дастаўляліся кнігі і на жывёлагадоўчую ферму, ладзіліся гучныя чытанні і агляды кніжных навінак. Бібліятэчны фонд на канец 1991 года складаў 10090 экз. друкаваных выданняў, якімі карысталіся 240 чытачоў. У верасні 1992 года, пасля заканчэння Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума імя А.С. Пушкіна бібліятэкарам прызначаецца Тамара Бінжук. Яна працуе і па сённяшні час. Дзякуючы ёй, бібліятэка не страціла сваю папулярнасць сярод вяскоўцаў і з’яўляецца ўпадабаным месцам адпачынку дзяцей і моладзі. А пачыналася ўсё з наладжвання экалагічнага выхавання.— Намі была распрацавана і рэалізоўвалася доўгатэрміновая экалагічна-асветніцкая і выхаваўчая праграма “Зберажом прыроду — уратуемся самі”, якая прадугледжвала мерапрыемствы па экалагічнай асвеце і інфармаванні грамадскасці, — успамінае Тамара Уладзіміраўна. — Усё ўдалося прадумаць да
дробязей: экалагічны інтэр’ер, экспазіцыі, выставы, мерапрыемствы. Наша экспазіцыя нават рэкламавалася на старонках часопісаў “Бібліятэка прапануе” і “Родная прырода”!
Тамара Уладзіміраўна — добрасумленны работнік з творчым падыходам да працы, шчыра ўлюбёны ў малую радзіму. Яна згуртавала вакол сябе юных чытачоў.
З 2003 года пры бібліятэцы працуе краязнаўча-экалагічны клуб “Беразавічок” для падлеткаў. Для школьнікаў праходзяць урокі экалагічнай адукацыі, літаратурна-паэтычныя і інфармацыйныя гадзіны, гутаркі, экскурсіі на прыроду, агляды новай літаратуры і перыядычных выданняў. Добрым сябрам
установы стала і мясцовая школа.
— Мы жывём у маляўнічых мясцінах, сярод густых лясоў і прыгожых рэк, — удакладняе жанчына, — і мне б хацелася, каб юныя чытачы яшчэ змалку змаглі ацаніць прыгажосць роднай прыроды, адчуць адказнасць за яе далейшы лёс.
Плённа працуе сельскі бібліятэкар і з дарослым насельніцтвам. Сумесна з сельскім Домам культуры праводзяцца літаратурна-музычныя кампазіцыі, вечарыны, фальклорныя святы. Поўную актавую залу мясцовага Дома культуры збірала свята “Кветкавы карагод”. Фальклорная група падрыхтавала
песенны вернісаж “Душа пяе, як бачу кветкі”, дзе спявае і сама Тамара Уладзіміраўна.
Бібліятэчныя краязнаўчыя экскурсіі ў вёскі дазволілі сабраць матэрыялы да зборнікаў “Назвы зямлі багушэвіцкай”, “Вясковы моўнічак”, “Легенды і паданні старажытнага мястэчка Багушэвічы”, “Як лячыліся нашы продкі”, “Фальклорная скарбонка вёскі” і іншыя.
За добрасумленную працу, творчы агеньчык супрацоўнікаў Багушэвіцкая сельская бібліятэка сабрала нямала розных узнагарод. Яна была намініравана ў 2005 годзе як лепшая ад Бярэзінскага раёна ў справе экалагічнага выхавання да ўдзелу ў ІІІ абласным аглядзе-конкурсе “Бібліятэка – асяродак экалагічнай культуры і адукацыі”, прызнана лепшай і заняла першае месца сярод сельскіх бібліятэк. У 2007 годзе ўстанову адзначаюць на раённым аглядзе-конкурсе “Масавае мерапрыемства — візітная картка бібліятэкі” ў намінацыі “Лепшае мерапрыемства экалагічнага профілю”.
У 2007 годзе Багушэвіцкая сельская бібліятэка набыла імідж установы комплекснага тыпу — бібліятэка-клуб і справіла наваселле ў будынку былога клуба. У штат уведзена адзінка арганізатара масавай работы, якім стала Ірына Краўчанка. Не менш значная падзея адбылася ў 2008 годзе. Багушэвіцкая бібліятэка-клуб стала аграгарадскога тыпу. У зону абслугоўвання ўвайшлі 9 населеных пунктаў, у якіх пражывае звыш 700 чалавек.
Штогод абслугоўваецца каля 300 чытачоў. Кніжны фонд налічвае звыш 6 тысяч экзэмпляраў.
— Мы заўсёды імкнуліся быць непадобнымі на астатнія ўстановы, — прызнаецца Тамара Уладзіміраўна, — мелі свой унікальны стыль, бо вывучалі чытальніцкія інтарэсы, працавалі з асобнымі групамі наведвальнікаў і вялі індывідуальную работу з кожным чытачом. Пастаянную прапіску атрымалі ўрокі міласэрнасці, маральнасці, экалагічнай адукацыі, патрыятычнага выхавання, здаровага ладу жыцця для падлеткаў; літаратурныя кампазіцыі, вечарыны, гадзіны карысных парад, гутаркі, сустрэчы з таленавітымі і цікавымі землякамі, вечары адпачынку, дыскатэкі для моладзі.
У 2011 годзе да 510-годдзя старэйшай вёскі Бярэзіншчыны — Багушэвіч — было прымеркавана свята вёскі “Вёска толькі маладзее, хоць пяць стагоддзяў на плячах”. Сіламі работнікаў культуры была наладжана выстава народнай творчасці вяскоўцаў, выстава кулінарных шэдэўраў, гучалі вершы-прысвячэнні роднай вёсцы юных аматараў паэзіі І. Верабей, І. Казюкі. На свяце была прэзентавана “Кніга вясковых рэкордаў”, якая беражліва захоўваецца на паліцах установы.
— 95 гадоў — не ўзрост для ўстановы культуры, — сцвярджае Тамара Бінжук, — наперадзе ў нас яшчэ шмат новых творчых адкрыццяў і падзей. Яны абавязкова будуць, бо маецца вялікая патрэба ў гэтым у нашых чытачоў і наведвальнікаў. Яны прагнуць навацый — і мы можам задаволіць іх попыт на новае культурнае жыццё. Таму віншую калег са святам, зычу новых ідэй і фантазій, творчага гарэння і веры ў нашу справу!
Багушэвіцкая сельская бібліятэка была адкрыта пасля Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. У ёй збіралася на сходы моладзь, чытала газеты і часопісы, займалася мастацкай самадзейнасцю. Працаваў гурток па ліквідацыі непісьменнасці. Багушэвіцкая хата-чытальня лічылася на той час лепшай у акрузе. У ёй змяшчалася 1500 экзэмпляраў кніг, газет, часопісаў. У 1927 годзе тут быў устаноўлены першы ў раёне гучнагаварыцель. У гады ваеннага ліхалецця драўляны дом разам з кнігамі быў знішчаны нямецкімі акупантамі. Прыблізна ў 1950-1951 гадах клуб быў адбудаваны, з ім пад адным
дахам размясцілася і бібліятэка. 1 жніўня 1956 года бібліятэку ўзначаліў малады спецыяліст Валянціна Няборская, затым працавалі Людміла Жлобіч, Марыя Смольская, Валянціна Няхай, Алена Шамецька. Пажар па віне качагара ў 1979 годзе знішчыў клуб і бібліятэку. Кніжны фонд прыйшлося поўнасцю аднаўляць з дапамогай абласнога і мясцовага бюджэтаў. Пад бібліятэку аддалі будынак былой калгаснай канторы. Тут быў абсталяваны куток спецыяліста, куды паступала новая літаратура. Дастаўляліся кнігі і на жывёлагадоўчую ферму, ладзіліся гучныя чытанні і агляды кніжных навінак. Бібліятэчны фонд на канец 1991 года складаў 10090 экз. друкаваных выданняў, якімі карысталіся 240 чытачоў.

Просмотров: 237 | Добавил: Natali08121966
Всего комментариев: 0
avatar