На свеце ёсць зямель багата,
Але што нам да іх красы?
Там лепей, роднае дзе, хата,
Знаёмы лес і верасы.
Такiмi словамi пачыналася Cвята вескi, якое адбылося 5 чэрвеня ў аграгарадку Багушэвiчы.
Першы пісьмовы ўпамін пра Багушэвічы як маёнтак датуецца 1 чэрвеня 1501 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводства. Такім чынам, з дня першага ўспаміна пра веску прайшло 520 год.
Прыгожая дата – 520 год! І прыемна, што святкаваць такую падзею сабралася шмат жыхароў і гасцей.
На пляцоўцы правядзення свята былi аформлены выставы вышывання, ткацтва, работ вучняу мясцовай школы. Валянцiна Наскавец, работнiк Паплаускай СБ праводзiла майстар-клас «Воздушная фантазия», Ларыса Палянская (Косауская СБ) прадставiла ўвазе жыхароў выставу «Чудо ручки – чудо штучк ... Читать дальше »
Просмотров: 205 | Добавил: Natali08121966 | Дата: 08.06.2021 | Комментарии (0)


Лета – не толькі час адпачынку, але і руплівай працы на культурна-выхаваўчай ніве. 7 чэрвеня стартаваў пяцідзённы эстафетны агіттур для падлеткаў “Наша ўмова – далоў брыдкае слова!”. Мабільную паходную форму актуальнай прапаганды і агітацыі ініцыявала Школа творчага ўдасканалення развіцця моладзі “ШТУРМ” пад куратарствам Бярэзінскай раённай бібліятэкі. Летні азімут ШТУРМа – аздараўленчыя летнікі горада і раёна. Першымі эстафету марафона прынялі выхаванцы дзіцячага лагера дзённага знаходжання СШ № 3 г. Беразіно. Праблему падлеткавага брыдкаслоўя дазволілі раскрыць ужытыя наглядна-мастацкія і вобразна – эмацыянальныя прыёмы: алегарычная імправізацыя, сатырычныя вершы і міні-сцэнкі, прытчы, замалёўкі з жыцця.Удзельнікі агі-марафона ініцыявалі пачын “Мы – за чысты горад без бруду брыдкаслоўя”, прымеркаваны да 520- годдзя горада Беразіно.
... Читать дальше »
Просмотров: 210 | Добавил: Natali08121966 | Дата: 08.06.2021 | Комментарии (0)