Главная » 2018 » Март » 30 » Агіт – пачын бібліятэкараў
14:24
Агіт – пачын бібліятэкараў

                28 сакавіка супрацоўнікі Бярэзінскай раённай бібліятэкі правялі агіт – акцыю “Каб беларусам звацца, роднай мовы не трэба цурацца!”, адрасаваную лідарам грамадскіх аб’яднанняў раёна. Мова – фактар яднання нацыі і людзей. На сённяшні час узнікла неабходнасць мэтанакіравана ствараць моўнае асяроддзе, каб у дарослых і моладзі ўкаранялася патрэба карыстацца роднай мовай і пашыраць яе ўжыванне. Бібліятэкары ініцыявалі пачын сярод актывістаў грамадскага руху “Лідары, пакажыце прыклад! Размаўляйце па – беларуску!” Засваенню роднай мовы спрыяе чытанне беларускамоўных твораў і перыядычных выданняў, пагэтаму арганічна прагучаў закліч культработнікаў “Чытайце па - беларуску!” і землакам былі раздадзены рэкламнікі “10 нагод наведаць бібліятэку”.   

Просмотров: 66 | Добавил: tanzaickina | Теги: Центральная библиотека
Всего комментариев: 0
avatar