Главная » 2018 » Февраль » 27 » АЗБУКА ПАВОДЗІНАЎ ДЛЯ ШКОЛЬНІКАЎ
15:47
АЗБУКА ПАВОДЗІНАЎ ДЛЯ ШКОЛЬНІКАЎ

     У 2018 годзе Пагосцкая інтэграваная бібліятэка распачала цыкл мерапрыемстваў “Азбука паводзінаў школьніка”. У лютым вучням першага класа было прапанавана пазнавальна- забаўляльнае падарожжа “Дзе хаваецца небяспека”.У гульнёвай форме рабяты пазнавалі правілы дарожнага руху, бяспекі у быце, на прыродзе, у суадносінах з незнаёмымі людзьмі. Бліц – праверку на веданне правілаў бяспечных паводзінаў малодшыя школьнікі праходзілі ў форме тэстаў: давалася заданне і некалькі варыянтаў адказаў, з якіх патрэбна было выбраць правільны. Цікавасць рабят выклікала кніжная выстава “Асабістая бяспека”.

 

 

Просмотров: 112 | Добавил: tanzaickina | Теги: Центральная библиотека
Всего комментариев: 0
avatar