Главная » 2018 » Декабрь » 20 » Бярэзінскія бібліятэкары на рэспубліканскім краязнаўчым форуме
11:31
Бярэзінскія бібліятэкары на рэспубліканскім краязнаўчым форуме

     19 снежня 2018г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася краязнаўчая прэзентацыя Года малой радзімы, ініцыяваная грамадскім аб’яднаннем “Беларускі фонд культуры” і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Удзел у рэспубліканскім краязнаўчым форуме прынялі краязнаўцы, актывісты бібліятэчных і музейных устаноў, школьных музеяў і кнігавыдаўцы, удзельнікі конкурсу, абвешчанага газетамі “Звязда” і “Краязнаўчая газета” - “Славутыя імёны маёй малой радзімы”. Сярод удзельнікаў – творчая дэлегацыя Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Галоўная бібліятэчная ўстанова Бярэзіншчыны працуе з прыхільнасцю да краязнаўства з 1992 года. Бібліятэка – 5-разовы дыпламант рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”, абласных конкурсаў “Сэрцам да подзвігу дакрануцца”, “Творчы Алімп Міншчыны”. Мастацка-патрыятычны праект Бярэзінскай раённай бібліятэкі адзначаны ў рэспубліцы і вобласці ў намінацыі “За навацыі ў бібліятэчнай справе”. Вопыт бярэзінскіх бібліятэкараў па краязнаўству пастаянна асвятляецца на старонках рэспубліканскага перыядычнага выдання “Краязнаўчая газета”.

 На снежанскім рэспубліканскім форуме пад старшынствам галоўнага рэдактара “Краязнаўчай газеты”, старшыні грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд культуры” супрацоўнікі Бярэзінскай раённай бібліятэкі прадставілі вопыт “Тэма малой радзімы ў дзейнасці бібліятэк Бярэзінскага раёна”. Быў прэзентаваны дэбютны краязнаўчы праект “Гісторыя раёна ў суквецці фактаў і імёнаў” першага Года малой радзімы з цыклам мерапрыемстваў да 80-годдзя Мінскай вобласці і 50-годдзя атрымання Беразіно статусу горада, па ўшанаванню і папулярызацыі дзейнасці вядомых выхадцаў раёна. Прэзентацыйная выстава “Бярэзінская ЦБ прадстаўляе” пазнаёміла ўдзельнікаў форума з новымі краязнаўчымі выданнямі 2018 года: “Людзі, якія нас здзівілі: дзеячы навукі – ураджэнцы Бярэзіншчыны”, “Зберажом у вяках памяць аб пераможцах” (сумесна з раённым Саветам ветэранаў), “Вось дык вёска! Вось дык мы!”, “Беразіно – горад жанчын”, зборнік публіцыстыкі Н. Бурко “Гісторыі ў лёсах”, зборнік раней не друкаваных апавяданняў Р. Ігнаценкі “Зачараванне прыродай”, календары знамянальных і памятных датаў Бярэзіншчыны на 2018, 2019 гады.            

Просмотров: 60 | Добавил: berezinolib | Теги: Краязнаўчы форум
Всего комментариев: 0
avatar