Главная » 2017 » Август » 14 » Чытаем Купалу разам
13:41
Чытаем Купалу разам

     

   Летні адпачынак вабіць на прыроду, на свежае паветра. А вось бярэзінскія бібліятэкары вырашылі захапіць дзяцей і падлеткаў з ліку выхаванцаў раённага дзіцячага аздараўленчага летніку “Папараць-кветка” паэтычным радком Купалы. Для імправізаваных паэтычных чытанняў “Чытаем Купалу разам” быў выбраны самы знакаміты верш народнага паэта для дзяцей “Хлопчык і лётчык”. Уступам для конкурса юных чытальнікаў стала інфармацыя бібліятэкара пра гісторыю напісання верша, дасціпныя радкі якога сталі неўміручымі. Вершам “Хлопчык і лётчык” зачытваўся ў дзяцінстве першы касманаўт свету Юрый Гагарын. Магчыма, дзякуючы вершу, будучы касманаўт змог ажыццявіць сваю мару. Беларускія касманаўты Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак лёталі ў космас з кнігамі Купалы.

Імправізаваныя чытанні нестарэючага купалаўскага верша прайшлі ў летніку даволі ажыўлена, на ўзнёслай паэтычнай хвалі. Папярэдне бібліятэкары Бярэзінскай раённай бібліятэкі загадзя патурбаваліся, каб у кожнага жадаючага прыняць удзел у конкурсе быў зборнічак вершаў Купалы. Асабліва вылучыліся майстэрствам дэкламавання верша Антон Аўтоховіч з Бярэзінскай гімназіі, Дзмітрый Сідаровіч і Аліна Белая – навучэнцы СШ №2 г. Беразіно, Круценка Паліна, Аляксандра Броўка – навучэнцы СШ №3, Віталь Дзербан з Паплаўскай СШ і Валерый Шэмет з Пагосцкай СШ. Самы галоўны прыз атрымала пераможца конкурса чытальнікаў Дар’я Вансевіч з Беразіно.

Заключным акордам паэтычнай акцыі стала пусканне ў мірнае жнівеньскае сонечнае неба паветраных шарыкаў з маркіроўкай “Мы любім Купалу!”. Мерапрыемства прайшло ў рамках юбілейнай акцыі “135 прысвячэнняў юбіляру”, якая ладзіцца на працягу ўсяго 2017 года супрацоўнікамі Бярэзінскай раённай бібліятэкі да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы.

Просмотров: 108 | Добавил: berezinolib
Всего комментариев: 0
avatar