Главная » 2018 » Сентябрь » 15 » Да Дня бібліятэк
13:11
Да Дня бібліятэк

Сёлятняе прафесійнае свята, Дзень бібліятэк, бярэзінскія бібліятэкары адзначылі паездкай ў горад Талочын з творчым візітам да калег суседняй вобласці ў рамках семінара “Бібліятэчны прагрэс – у садружнасці ЦБС” .  

У 2015 г. Талочынская бібліятэка справіла наваселле і зараз яна знаходзіцца ў прыгожым 2-х павярховым будынку. Падчас творчай сустрэчы калегі прапанавалі экскурсію па бібліятэцы і прэзентацыю вядучых аддзелаў. 

Далей бібліятэчныя работнікі адправіліся ў краязнаўчы музей, дзе мелі магчымасць азнаёміцца з гісторыяй горада, даведацца пра знакамітых землякоў. 

Потым наведалі Свята-Пакроўскі жаночы манастыр. Першыя згадкі пра храм былі ў 1604 г., ён адносіцца да помнікаў архітэктуры віленскага барока. 

Затым падарожнікі адправіліся ў Друцкае гарадзішча, дзе знаходзілася вялікакняжацкае пасяленне (канец XIXст.). Не хопіць слоў каб апісаць і перадаць прыгажосць Нікольскіх сажалак, якія знаходзяцца ў п. Круглае Магілёўскай вобласці.  

Падарожжа нікога не пакінула раўнадушным, бо кожны з бібліятэкараў адкрыў і перагарнуў для сябе яшчэ адну старонку гістарычнай і культурнай спадчыны краіны.   

Просмотров: 35 | Добавил: lesuyekaterina
Всего комментариев: 0
avatar