Главная » 2018 » Март » 15 » Дзень праваслаўнай кнігі ў бібліятэцы
15:13
Дзень праваслаўнай кнігі ў бібліятэцы

14 сакавіка ў дзіцячай бібліятэцы для вучняў 5-х класаў СШ №2 прайшоў урок духоўнасці “Святло духоўнасці не гасне” у рамках святкавання Дня праваслаўнай кнігі. Пра гісторыю ўзнікнення і асаблівасці праваслаўнай кнігі прысутным расказаў настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Ілля Ганчарук. Дзеткам была прапанавана відэапрэзентацыя “Гісторыя праваслаўнай кнігі”. 7 лепшых удзельнікаў віктарыны, пытанні якой прапанаваў айцец Ілля, паказалі добрае веданне Бібліі і атрымалі ў якасці сувеніра кнігі. Свяшчэннаслужыцель прыйшоў на сустрэчу з кнігамі, якія перадаў у дар дзіцячай бібліятэцы.       

Просмотров: 59 | Добавил: berezinolib | Теги: День православной книги
Всего комментариев: 0
avatar