Главная » 2017 » Май » 5 » ДЗЕНЬ СЛАВЫ
15:57
ДЗЕНЬ СЛАВЫ

          Цячэ рака часу…  Ужо надышла 72 гадавіна Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Здавалася б, трэба навечна забыцца, пахаваць вайну, але памяць наша не дае зрабіць гэтага. І гонар, і радасць,і слезы, і боль незваротных страт  - усе аб’ядналася ў Вялікай Перамозе…
      Напярэдадні 9 мая цэнтральная бібліятэка сумесна з ТЦСАН у рамках праекта “Цудоўны свет кнігі” правялі Дзень Славы “І ў сэрцах і ў кнігах – памяць  аб вайне.” Наведвальнікі з цікавасцю разглядвалі атрыбуты ваеннага часу, фатаграфаваліся з экспанатамі прадстаўленымі на рэчавай экспазіцыі “Экспанаты ваеннай пары”.

Фотаэкспазіцыя “Іх іменамі названы вуліцы горада” суправаджалася медыя-аглядам і слайдамі прэзентацыі “Памяць бярэзінскіх вуліц.”

Выклікаў цікавасць і раздзел краязнаўчага кутка ў чытальнай зале “Пра дні, якія не забыць.” Тут сабраны матэрыял аб гераічным мінулым бярэзінскай зямлі ў час ваеннай акупацыі. На абанеменце ўвазе чытачам прадстаўлена кніжная выстава “Памяць зямлі Беларускай”, якая карыстаецца вялікім попытам .

Просмотров: 110 | Добавил: berezinolib | Теги: отдел обслуживания, день победы, ТЦСОН, ДЗЕНЬ СЛАВЫ
Всего комментариев: 0
avatar