Главная » 2017 » Август » 29 » Францыску Скарыне прысвячалася літаратурна- гістарычная кампазіцыя ў актавай зале бібліятэкі
14:56
Францыску Скарыне прысвячалася літаратурна- гістарычная кампазіцыя ў актавай зале бібліятэкі

6 жніўня 1517 года наш выдатны суайчыннік Францыск Скарына надрукаваў першую беларускую кнігу “Псалтыр”, і тым самым даў пачатак беларускаму кнігадрукаванню, якое сёлета адзначае 500-годдзе, што з’яўляецца знакавай падзеяй не толькі для Беларусі, але і для ўсёй сусветнай кніжнай гісторыі.

 З гэтай нагоды 26 жніўня бібліятэкары Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі  правялі літаратурна - гістарычную кампазіцыюФранцыск Скарына: таямніцы вялікага асветніка з дэманстрацыяй аднайменнага дакументальнага фільма.

У рамках мерапрыемства была  праведзена інтэрактыўная віктарына "Францыск Скарына: шлях асветніка", прысутныя пазнаёміліся з жыццём і творчасцю першадрукара, слаўнага сына полацкай зямлі, пагарталі старонкі факсімільнага выдання "Біблія" Францыска Скарыны. Мерапрыемства спрыяла фарміраванню пачуцця гонару і павагі да гісторыі, нацыянальнай культуры Беларусі.

Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка мае ў сваім фондзе факсімільныя выданні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны, якія прадстаўлены на выставе Галактыка Скарыны у чытальнай зале.
 

Просмотров: 117 | Добавил: berezinolib
Всего комментариев: 0
avatar