Главная » 2018 » Февраль » 23 » Якi гэта цуд - мова.
08:33
Якi гэта цуд - мова.

21 лютага з нагоды святкавання Дня роднай мовы ў Багушэвіцкай бібліятэцы- клубе прайшоў урок беларусазнаўства "Якi гэта цуд - мова" . Колькi глыбокай мудрасцi i высокай паэзii, колькi святла душы ў песнях i казках, прыказках i прымаўках, легендах i паданнях, жартах i загадках роднага краю. На сустрэчы былi i "Лепшы знаўца прыказак i прымавак" (Саша Расолька), i "Лепшы знаўца казак" (Насця Жукоўская). Усе хлопчыкi i дзяўчынкi актыўна ўдзельнiчалi ва усiх конкурсах, с захапленнем слухалi ўрыўкi вядомай кнiгi Антуана дэ Сэнт-Экзюперы "Маленькi прынц" на беларускай мове i зрабiлi для сябе адкрыцце, что беларускiя песнi - гэта не толькi народныя песнi, але i "любiмы рэп", напрыклад, у выкананнi беларускага рэпера Вiнсэнта.

Заключным акордам беларускамоўнага мерапрыемства прагучаў закліч штодзённа размаўляць са сваiмі роднымі i сябрамі па беларуску, а таксама прыходзіць у лiтаратурна-музычную гасцёўню Багушэвіцкай бібліятэкі - клуба, дзе можна паразмаўляць і пачуць мілагучнае роднае слова.

 

Просмотров: 110 | Добавил: tanzaickina | Теги: бярэзінская бібліятэка, дзень роднай мовы
Всего комментариев: 0
avatar