10:41
Ён загінуў у Афганістане

На кожных могілках нашай краіны можна знайсці помнік з надпісам “Ен загінуў у Афганістане”. У Афганістане ваявалі каля 30 тысяч беларусаў, з іх 771 загінуў, у тым ліку 4 жанчыны. Есць такі помнік і ў вёсцы Асмолаўка. Там пахаваны Сяргей Іванавіч Карканіца, які загінуў 14 кастрычніка 1983 г. пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў Афганістане і пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Пра нашага гераічнага земляка ўспаміналі ў Багушэвіцкай бібліятэцы-клубе 15 лютага на вечарыне памяці “Загінуў ў Афганістане”, прымеркаванай да Дня памяці воiнаў-нтэрнацыяналістаў ў гонар ураджэнца вёскі Асмолоўка Бярэзінскага раёна, чыё імя значыцца ў раённай кнізе “Памяць”, а ордэн разам з фотаздымкамі і лістамі з далёкага Афганістана захоўваецца ў бацькоўскай хаце.

Просмотров: 355 | Добавил: berezinolib | Теги: Центральная библиотека
Всего комментариев: 0
avatar