Главная » 2017 » Октябрь » 19 » Літаратурны універсітэт для бібліятэкараў
15:09
Літаратурны універсітэт для бібліятэкараў

На базе Бярэзінскай раённай бібліятэкі 19 кастрычніка 2017г. адбыліся заняткі літаратурнага універсітэта “Кніжны азімут”, прымеркаваныя да 135-годдзя Я. Коласа “Уславім таго, хто абраў сваім іменем

Колас, напоўнены спелым зярном!”

Бібліятэкары прынялі ўдзел у эстафеце літаратурных адкрыццяў “Залацінкі мудрасці Я. Коласа” і турніры “Я. Колас і Я. Купала: 10 адрозненняў і 10 падабенстваў”. Найлепшае веданне біяграфіі і творчасці юбіляра выказала бібліятэкар Ушанскай сельскай бібліятэкі Клімовіч Н.Я. і была адзначана сувенірам. Да раённага месячніка “Літаратурныя каласавіны на Бярэзіншчыне”, які стартуе ў лістападзе, былі прамеркаваны метадычныя парады з паказам урыўкаў новых форм папулярызацыі творчасці пісьменніка-юбіляра. У серыі “Новае прачытанне твораў класіка” было прэзентавана апавяданне Я. Коласа “Кірмаш”. “Каласавіны гумару” уключалі нізку гумарыстычных вершаў Я. Коласа на медыцынскую тэму цыкла “Кроплі і слёзы” і прэм’еру сатырычнага верша “Зяць”. Гадзіна карыснай інфармацыі “Колас смяецца, клапоціцца, дапамагае” і бліц-інфарміны “Малавядомае пра вядомага”, “Класік і яго святы: з гісторыі святкавання юбілеяў Я. Коласа” прадставілі народнага паэта не ў хрэстамацыйна-глянцавым парадным вобліку, а на зразумелым, блізкім, родным узроўні – з яго памкненнямі, учынкамі, цікавымі падрабязнасцямі біяграфіі.

Просмотров: 117 | Добавил: berezinolib
Всего комментариев: 0
avatar