Главная » 2018 » Май » 7 » Маладым аб ваеннай маладосці
13:58
Маладым аб ваеннай маладосці

   Вайна была так даўно, і для сённяшняй моладзі яна ў пэўным сэнсе з’яўляецца абстракцыяй. Каб зацікавіць маладых тэмай Вялікай Айчыннай вайны, трэба максімальна шчыра весці размову на гэтыя тэмы, дапамагаць сучаснікам уявіць жахлівую атмасферу ваеннага ліхалецця.

  У канун свята Перамогі, 7 мая 2018г. супрацоўнікі Бярэзінскай раённай бібліятэкі прадставілі старшакласнікам СШ №2 г. Беразіно тэатр маналога “Птушкі з падрэзанымі крыламі” аб лёсе хлопцаў і дзяўчат, якіх у гады вайны фашысты гвалтоўна вывезлі на чужбіну і зрабілі рабамі Трэцяга рэйха пад чорнай свастыкай смерці. Загучалі галасы далёкай вайны аб укатаванай маладосці ў ярме рабства. У аснову прадстаўленых маналогаў леглі ўспаміны землякоў Соф’і Шык, Вольгі Лескавец, Тамары Міхневіч, Марыі Калбаска, Івана Карповіча, а таксама сюжэты апавяданняў Васіля Шабалтаса “Чужое сонца” і “Чорны дым”, Анатоля Бутэвіча “Злачыннае каханне”, Святланы Лобач “Маці Божая, адвядзі ад вайны”. Моцныя па думцы і вобразнасці ўразлівыя гісторыі былі знітаваныя агульнай думкай: вайна – зло, рабства – ганьба роду чалавечага. Знак рабства – ОСТ, якім фашысты мецілі прыгнечаных людзей, прыніжаў чалавечую годнасць, кавалак хлеба быў коштам жыцця. Страшную горкую праўду гаварылі вусны, аднак падчас балючых успамінаў не-не ды і прамільгаў светлы праменьчык, бо якім бы змрочным ні было перажытае, маладосць брала сваё. Нават у такіх жудасных умовах хлопцы і дзяўчаты заставаліся здатныя на выдумкі... Жыццясцвярджальна гучалі заключныя акорды мерапрыемства: “Мы рабамі не сталі, хоць насілі метку раба!”          

Просмотров: 39 | Добавил: isemaschko | Теги: тэатр маналога
Всего комментариев: 0
avatar