17:38
НА АЛІМПЕ ПАМЯЦІ І ТВОРЧАСЦІ

Творчая вечарына "Ветэраны на Алімпе памяці і творчасці" па ўшанаванні пераможцаў абласнога конкурсу "Памяць жыве ва ўспамінах" да 75-годдзя Перамогі была зладжана 2 кастрычніка ў садружнасці Бярэзінскай цэнтральнай бібліятэкі і раённага Савета ветэранаў.
У святле першакастрычніцкага Дня пажылых людзей асабліва актуальна гучаў лейтматыў "Творчасць не ведае ўзросту". Сведчаннем яго праваты стала плённая літаратурная творчасць пераможцы конкурсу, жыхара г. Беразіно - аўтара апавядання "Салдацкая каша", ветэрана працы, журналіста, пісьменніка і мастака Уладзіміра Паўлавіча Несцяровіча. Яго празаічны твор невялікага фармату стаў сапраўдным літаратурным шэдэўрам - сёлета двойчы ўзыходзіў на творчы Алімп конкурсу "Светач духоўнасці" Мінскага абласнога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі" і абласнога конкурсу ветэранаў да 75-годдзя Перамогі ў намінацыі "Літаратурная творчасць: проза". Зямляк літаратурнага таленту падзяліўся сакрэтамі напісання твора. Старшыня Бярэзінскага раённага Савета ветэранаў М.С.Абазовік уручыў яму Падзяку раённай ветэранскай арганізацыі. Бібліятэкары падарылі свайму творчаму сябру самавыдавецкія выданні апавядання "Салдацкая каша".
Паэтычны талент удзельніцы абласнога конкурсу ветэранаў у наменацыі "Паэзія" Ніны Бенікаўны Федаровіч праілюстравала песня "Вечар закатам вдали догарал" - узор творчай садружнасці зямлячкі з маскоўскай групай "Садко".
У конкурсным марафоне па стварэнні відэаўспамінаў ветэранаў вайны лаўры пераможцы атрымаў відэафільм "Іх памяць жыве ва ўспамінах" Бярэзінскага раённага цэнтра культуры (аператар Дзмітрый Барысёнак, аўтар успамінаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны В.К.Карпінскі). За стварэнне відэафільма калектыў установы атрымаў Падзяку Бярэзінскага раённага Савета ветэранаў.
За значны ўнёсак у патрыятычнае выхаванне, выдавецкую дзейнасць, пераемнасць пакаленняў Падзякамі Бярзінскага раённага Савета ветэранаў адзначаны дырэктар ДУК "Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка" Маеўская Наталля Мікалаеўна і загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Круталевіч Тамара Мікалаеўна.
Адметны эмацыянальна-патрыятычны фармат мерапрыемству надало выкананне песень ваенных часоў пад гармонік бярэзінскага музыкі Міхася Папругі.

Просмотров: 266 | Добавил: Natali08121966
Всего комментариев: 0
avatar