Главная » 2017 » Апрель » 27 » Падкрэсленая нетаропкасць Міхала Бараноўскага
09:07
Падкрэсленая нетаропкасць Міхала Бараноўскага

У рамках Клуба творчых сустрэч да Сусветнага дня друку і аўтарскага права з нагоды правядзення акцыі “Пяцісотгоднасць” 21 красавіка Цэнтральная бібліятэка арганізавала творчую сустрэчу з паэтам Міхалам Бараноўскім у актавай зале СШ№3.

Паэт прадставіў  прадставіў сваю кнігу «Volumen.1» аўтарскай музычнай праграмай  “Месца моцы”,  распавёў пра юбілей беларускага кнігадрукавання і разыграў сувенірныя паштоўкі.
  – Першы раздзел называецца “Месца моцы”. Гэта пашана продкам. Калісьці я прымаў удзел у фестывалі “Бардаўская восень”, і таварышы далі магчымасць наведаць паганскае капішча, якое якраз знаходзіцца на Падляшшы і называецца Месцам моцы. Для мяне гэтая паездка стала знакавай, шмат чаго перадумалася. Пасля вяртання на Радзіму я прыдумаў песню, якая называецца “Месца моцы”. У кнігу гэты твор увайшоў як верш.
         Другая частка зборніка “Краг-Крых” змяшчае найноўшыя паэтычныя творы. Усе яны глыбока спавядальныя, часта вельмі асабістыя, але аўтар з’яўляецца хутчэй прыхільнікам мадэрнісцкай эстэтыкі і стварае шматслойныя, разгалінаваныя вобразы, прызначаныя для чытача, спакушанага і ў літаратурных, і ў міфалагічна-біблейскіх алюзіях. Адзнака паэзіі Міхала Бараноўскага – падкрэсленая нетаропкасць, паглыбленасць ва ўласную эмоцыю, метафізічнае ўслухоўванне ў яе.
        
Кніга аформленая дызайнерам Ксеніяй Шталенковай.
         Міхаіл Бараноўскі – навуковы супрацоўнік музея Максіма Багдановіча, саліст гурта “Нельга забыць”, папулязытар творчасці Багдановіча і Караткевіча. Адметна тое, што бацька паэта – Аляксандр Міхайлавіч  родам з Бярэзінскай зямлі (в.Новыя Прыборкі).
         Сустрэча атрымалася пранікнёнай і шчырай.І доўга не адпускалі паэта пасля імпрэзы зацікаўленыя гледачы і мясцовыя журналісты.

 

Просмотров: 71 | Добавил: berezinolib
Всего комментариев: 0
avatar