Главная » 2018 » Февраль » 27 » ПРЫГАРНІСЯ ДА РОДНАГА СЛОВА
16:11
ПРЫГАРНІСЯ ДА РОДНАГА СЛОВА

    Сапраўдным святам стаў Дзень роднай мовы “Дзівосы роднай мовы” для навучэнцаў Лешніцкай школы. На свята былі запрошаны не толькі бацькі і вучні, але і мясцовыя жыхары, для якіх беларускае слова з’яўляецца родным і блізкім. Усе прысутныя атрымалі вялікае задавальненне, слухаючы выступленні вучняў на чыстай беларускай літаратурнай мове.

Работнік Лешніцкай бібліятэкі Гайдук І.Л. правяла цікавую віктарыну на лепшага знаўцу роднай мовы. Затым юныя самадзейныя артысты прадставілі цікавыя сцэнкі на беларускай мове пра школьнае жыццё і беларускую народную казку “Як лісіца ваўка перахітрыла”. Шмат беларускіх вершаў і песень, жартаў і гумарэсак, прыказак і прымавак прагучала ў гэты дзень. Фінал свята – песня на беларускай мове, выкананая ўсімі прысутнымі.

Просмотров: 122 | Добавил: tanzaickina | Теги: Центральная библиотека
Всего комментариев: 0
avatar