Главная » 2017 » Июль » 20 » Скарына & сучасная паэзія
12:36
Скарына & сучасная паэзія

             У рамках рэспубліканскіх акцый “Лета з добрай кнігай!” і “500-годнасць” і Клуба творчых сустрэч 13 ліпеня на базе летняга аздараўленчага лагера “Папараць кветка” бібліятэкары цэнтральнай бібліятэкі правялі гістарычны экскурс-віктарыну «Прысвячэнне Францыску Скарыну».

          Спецыяльным госцем мерапрыемства стала Наста Кудасава, якая прэзентавала сборнік вершаў "Маё невымаўля” (лепшая кніга 2016 года па выніках Беларускага ПЭН-цэнтра), правяла віктарыну, прысвечаную 500-годдзю кнігадрукавання. За правільныя адказы падлеткі атрымлівалі паштоўкі, а ўсім тым, хто адазваўся на прапанову прачытаць верш на беларускай мове, Наста падаравала адметныя значкі. 

     Наста Кудасава пачала пісаць вершы з шасці гадоў. У перыядычных выданнях вершы друкуюцца з 1999 г. Аўтар кнігі паэзіі «Лісце маіх рук» (Логвінаў, 2006), «Рыбы» (2013), «Маё невымаўля» (2016). З'яўляецца ўдзельнікам альманахаў «Скрыпторый», «Літаратурны квартал», зборніку паэзіі «Яна і я», удзельнік праекту «Начная чытанка» (2007).Творы перакладзены на рускую і балгарскую мовы.

Просмотров: 53 | Добавил: berezinolib
Всего комментариев: 0
avatar