Главная » 2017 » Май » 24 » Самы чытаючы бібліятэкар
15:25
Самы чытаючы бібліятэкар

   Праца бібліятэкара прадугледжвае сяброўства з кнігай. Карысныя парады дасведчанага надзвычай цэняцца чытачамі бібліятэк. Выбіраць кнігі для свайго і чужога чытання – сапраўднае майстэрства. Бібліятэкар павінен валодаць навыкамі літаратурнага аналізу твора, культуры чытання і рэкламы, арыентавацца ў кніжных навінках, ведаць творчасць папулярных аўтараў, рэгулярна знаёміцца з літаратурна-мастацкімі часопісамі, практыкаваць навацыйныя формы папулярызацыі твораў высокай мастацкай вартасці.

   Выпрацоўцы гэтых навыкаў спрыяюць заняткі літаратурнага універсітэта “Кніжны азімут” для сельскіх бібліятэкараў раёна і конкурсы “Самы чытаючы бібліятэкар года”, якія прадугледжваюць штомесячны абмен меркаваннямі аб прачытаным, рэкламныя эстафеты “Кніга – адкрыцце”, “Заслугоўвае чытацкай увагі”, “Бестселер маёй бібліятэкі”, літаратурныя дыскурсы, паэтычныя чытанні, прэзентацыі кніжных навінак. 

        Па выніках 2016г. лідарам чытання сярод сельскіх бібліятэкараў прызнана загадчыца Багушэвіцкай бібліятэкі-клуба Тамара Бінжук. 

 Тамара Уладзіміраўна неаднаразова выступала перад калегамі з літаратурнымі паведамленнямі “Прачытала – хачу падзяліцца”. Кола чытання багушэвіцкага бібліятэкара даволі разнастайнае: ад класікі – да твораў сучасных пісьменнікаў. У фармаце рытуала ўшанавання “Залаты бібліятэчны п’едэстал” Т.У. Бінжук атрымала дыплом самага чытаючага бібліятэкара Года Культуры-2016.

Просмотров: 88 | Добавил: berezinolib
Всего комментариев: 0
avatar