11:28
Сеанс смехатэрапіі для пажылых людзей

  Правесці дзень пажылых людзей гараджане сталага ўзросту змаглі ў добрым настроі з карысцю для здароўя. Супрацоўнікі Бярэзінскай цэнтральнай бібліятэкі прапанавалі шаноўным землякам сеанс смехатэрапіі “Быць вясёлым -  здорава!”, які адбыўся 30 верасня ва ўтульным фае гарадскога кінатэатра “Юбілейны”. Гумарыстычна-сатырычныя інтэрмедыі цыкла “Гумар пад вясёлым парасонам” прадставіў бібліятэчны мона-тэатр “Сатырыкон”. Самым вясёлым былі ўручаны прызы. Эфект сеанса смехатэрапіі замацавала раздача вітаміна-смехатрына.

  

Просмотров: 263 | Добавил: berezinolib | Теги: Центральная библиотека
Всего комментариев: 0
avatar