08:27
«ШТУРМ» у «Папараць-кветцы»

Не прарываюцца летнія азімуты раённай Школы Творчага Удасканалення Развіцця Моладзі “ШТУРМ” пад куратарствам Бярэзінскай раённай бібліятэкі. 8 ліпеня штурмаўцы завіталі ў раённы дзіцячы аздараўленчы лагер “Папараць-кветка”. Адпачываючым весела і карысна  падлеткам быў прапанаваны агіт-марафон “Жыві ў адказе за свае ўчынкі!”.  Фарміраванню правільных нормаў паводзінаў  маладых спрыялі ралявыя імправізаваныя экспромт-пастаноўкі серыі “Невыдуманыя гісторыі”, прытчы і казка “Два браты”, дзе зачын задавалі актывісты школы “ШТУРМ” Сняжана Слабко і Ягор Бандарэнка. Актыўнасць падлеткаў стымулявала выдача “знакаў адметнасці” і прызоў. У інтэрактыўнай форме далучэннем удзельнікаў марафона былі прадстаўлены імпрэзы  “Пешка на жыццёвым полі”, “Тры клубочкі жаданняў”, “Каўпакі заганаў і доблесцей”, сюрпрыз-акцыя “Прачытай залпам” з дэкламаваннем кароткіх злабадзённых вершаў  цыкла “Паэтычны погляд на праблему”, тэксты якіх былі замацаваны на ўпакоўках сокаў. Вывешванне на камізэльку героя марафона сімвалічных ордэнаў Сумленя, Гонару і Сілы Волі падмацоўвалася паказальнымі жыццёвымі і літаратурнымі сюжэтамі і фактамі. Мерапрыемства ўсхвалявала, зацікавіла, перадала аўдыторыі пазітыўны зарад-імпульс, заставіла задумацца аб сваіх учынках і паводзінах.   

Просмотров: 288 | Добавил: berezinolib | Теги: бярэзінская бібліятэка
Всего комментариев: 0
avatar