Главная » 2017 » Март » 24 » Сусветны дзень паэзіі
14:29
Сусветны дзень паэзіі

У рамках Клуба творчых сустрэч 22 сакавіка ў актавай зале адбылася імпрэза, прысвечаная Сусветнаму дню паэзіі з ўдзелам джазавай паэтэссы Дар’і Бялькевіч.

Дар’я Бялькевіч – удзельніца розных літаратурных вечароў, фестываля «Вершы на асфальце» (2015, 2016, 2017), «Мистецького фестиваля «Ї» (Тэрнопаль, Украіна, 2016), пераможца слэмаў «Сильное слово» (2014) і слэма Беларускага калегіюма (2015), адна з арганізатараў паэтычных вечароў «ART JAM» і паэтычнага конкурса «Рухавік». Намінант на прэмію «Залаты апостраф. Дэбют» часопіса «Дзеяслоў» (2017).

Падчас імпрэзы паразважалі пра паэзію і мову, адбылася інтэрактыўная гульня “Ці добра вы ведаеце беларускі слэнг” з гасцямі (пераважна вучні страрэйшых класаў СШ№2, настаўнікі, журналісты). Актыўных ўдзельнікаў адзначылі сувенірамі-паштоўкамі.

Дар’я Бялькевіч чытала вершы ўласнага аўтарства пра нешчаслівае каханне і пра розныя моманты жыцця, а таксама вершы Алеся Снега, Андрэя Хадановіча, Рыгора Шабекі і Віктара Жыбуля.

Мерапрыемства прайшло на адным подыху і атрымалася вельмі ўтульным, як бабулін світар.

   

Просмотров: 55 | Добавил: berezinolib
Всего комментариев: 0
avatar