Главная » 2018 » Март » 27 » Сусветны дзень паэзіі
12:35
Сусветны дзень паэзіі

Паэзія – з’ява чароўная і неверагодная. Яна настолькі захапляе душы людзей, што яны прысвяцілі ёй свята – Сусветны дзень паэзіі. Гэты дзень адзначаецца кожны год 21 сакавіка. Упершыню гэтае свята, зацверджанае ЮНЕСКА 15 лістапада 1999 года, было адзначана ў 2000 годзе ў Парыжы. Гэты дзень садзейнічае развіццю паэтычнага слова, падтрымлівае моўную разнастайнасць і традыцыі паэтычных чытанняў, актуалізуе вершаванне поруч з іншымі родамі літаратуры і відамі мастацтва. З гэтай нагоды 22 сакавіка у актавай зале цэнтральнай бібліятэкі ў рамках года малой радзімы і клуба творчых сустрэч “Літаратура. Музыка. Натхненне” прайшла вечарына паэтычнага настрою “Маладыя галасы краіны”.

 
         Імпрэзы клуба творчых сустрэч традыцыйна складаюцца з некалькіх умоўных блокаў: віктарыны, творчая частка і выступ запрошаных гасцей. Госці вечарыны і члены клуба творчых сустрэч напачатку вечарыны актыўна паўдзельнічалі ў віктарыне на веданне вершаў сучаснай і класічнай беларускай паэзіі, за правільныя адказы атрымліваючы салодкі пачастунак. Маладое пакаленне дэманстравала веды ў асноўным толькі паэтаў-класікаў. Гэта паслужыла яшчэ адной падставай для таго, каб працягваць знаёміць моладзь з сучаснай беларускай паэзіяй.
         На вечарыну былі запрошаны дзе маладыя паэтэсы: Вольга Бялова (Магілёў) і Дар’я Міллер (Мінск). Дар’я – пачынаючы паэт, удзельніца паэтычнага конкурсу “Рухавік”, студэнтка хімічнага факультэта БДУ. Як прызналася сама паэтэса, яё вершы можна знайсці толькі ў яе нататніку. Вольга – паэтэса, драматург, аўтар кніг “Счастье”, “29”, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Хамелеон Якобс живет у меня на плече.

Он забавный, он милый, такой любознайка.

Я взрастила, кормила, носила всегда и везде

хамелеона малютку, я – поэтохозяйка.

………………………………………………………….

Ему очень комфортно живется со мной:

сон, еда, поэтический бред, вечера и фуршеты.

Мы живем душа в душу три года, почти в унисон,

депрессируя лишь по окончании лета.

……………………………………………………………

Хамелеон Якобс живет у меня на плече.

Я взрастила его до внушительных очень размеров:

он едва-едва пролезает в элитные двери

моей, некогда скромно живущей, красивой, души.

 

Тсс! Не разбуди! Якобс спит у меня на груди

рядом с грудою книг, уже никогда не прочтенных,

среди писем, газет, что приносит нам с почты старик, –

гонорары,

     награды,

         дипломы, дипломы, дипломы!..

О, мой маленький выросший Якобс, мой грех

(жажда славы, побед и всеобщего мега-признания!),

превратился ты в зверя-обжору и съел на обед

меня, поэтессу, не дождавшись прозрения-покаяния.

 

Ни граммулечки не сожалея, съел всю целиком,

повторяя: сама прикормила, сама виновата.

И уполз мой любимый, некогда маленький, хамелеон

на поиски нового литератора, зараженного тем же грехом.

 

          Пасля вечарыны госці доўга не разыходзіліся, абмяркоўвалі, абменьваліся кантактамі і сыпалі пытанні маладым таленавітым асобам.      

Пасля высупа Вольга Бялова казала:

         “Дзякуй за запрашэнне выступіць у Беразіно на Сусветны дзень паэзіі . Маленькі ўтульны гарадок Беразіно з велізарным старадаўнім будынкам бібліятэкі, а перад уваходам - кветкавая клумба ў выглядзе кнігі. Выдатная атмасфера, цёплы прыём, прыгожыя знешне і духоўна юнакі і дзяўчаты.”

Творчыя сустрэчы – добрая нагода пазнаёміцца з творчымі людзьмі, спазнаць іх уласны сусвет, удыхнуць паветра, якім яны дыхаюць і дакрануцца да іх творчасці. Такія творчыя сустрэчы, якія напоўнены духам натхнення, паэзіі і маладосці ўжо сталі добрай традыцыяй нашай бібліятэкі. Зацікаўленых просім сачыць за навінамі і аб’явамі. Наступная творчая сустрэча не за гарамі.

Просмотров: 132 | Добавил: lesuyekaterina | Теги: сусветны дзень паэзіі, цэнтральная бібліятэка, вечарына паэтычнага настрою
Всего комментариев: 0
avatar