Главная » 2018 » Июнь » 5 » Ушанскі край – калыска самабытнай творчасці і духоўнасці
10:00
Ушанскі край – калыска самабытнай творчасці і духоўнасці

30 мая бібліятэкары цэнтральнай раеннай бібліятэкі правялі семінар “Ушанскі край – калыска самабытнай творчасці і духоўнасці“ на базе Ушанскай інтэгрыраванай бібліятэкі, прыурочаны да Года малой радзімы. 

У рамках семінара  адбылося знаемства з міні–галерэяй  рэпрадукцый карцін беларускага мастака, ураджэнца Ушанскай зямлі Валенція Ваньковіча, з творчасцю беларускага паэта Івана Маркевіча, ураджэнца  в. Восава.   

Бібліятэкар Клімовіч Н.Я правяла трыбуну цікавай інфармацыі “Роду цеплая калыска” на месцы  ўсыпальніцы рода Ваньковічаў.  

Бібліятэкары з вялікай цікавасцю  наведалі памятны знак, устаноўлены на месцы былой сядзібы Ваньковічаў, радаводны фамільны  склеп  у в. Новая Калюжыца і  таполі пасаджаныя Ваньковічамі.   

“Свае мілей, чым пазычанае” –экскурсія да  Святой крыніцы з купеллю цалебнага купання ў в. Крупа.  

Просмотров: 71 | Добавил: lesuyekaterina | Теги: семинар, Центральная библиотека
Всего комментариев: 0
avatar