Главная » 2017 » Ноябрь » 22 » Відэапраект "У ВЯНОК ПЕСНЯРАМ"
12:40
Відэапраект "У ВЯНОК ПЕСНЯРАМ"

Цэнтральная бібліятэка запрашае усіх жадаючых прыняць удзел у відэапраекце «У вянок песнярам», які прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. 
Мэта відэапраекта - папулярызацыя творчасці класікаў беларускай літаратуры, прыцягненне ўвагі да беларускай кнігі, да чытання на роднай мове. 
Для ўдзелу трэба запісаць на відэа сваё выкананне вершаў ці ўрыўкаў з твораў Янкі Купалы або Якуба Коласа, даслаць на эл. адрас berezinolib@mail.ru або прынесці ролік ў цэнтральную раённую бібліятэку па адрасе вул. Камсамольская, 27 да 16 снежня ўключна.
Прадстаўленыя работы будуць пакладзены ў аснову відэароліка «У вянок песнярам».

Чакаем вашыя відэаролікі!)

Просмотров: 78 | Добавил: lesuyekaterina | Теги: У вянок песнярам, відэапраект, праект, бібліятэка
Всего комментариев: 0
avatar