Праект"У ВЯНОК ПЕСНЯРАМ"/ Дар'я Бялькевіч. Верш Я.Коласа Пахмельле

00:01:45
Просмотры: 3 Добавил: berezinolib berezinolib 
Описание материала:

Цэнтральная бібліятэка запрашае усіх жадаючых прыняць удзел у відэапраекце «У вянок песнярам», які прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Мэта відэапраекта - папулярызацыя творчасці класікаў беларускай літаратуры, прыцягненне ўвагі да беларускай кнігі, да чытання на роднай мове.
Для ўдзелу трэба запісаць на відэа сваё выкананне вершаў ці ўрыўкаў з твораў Янкі Купалы або Якуба Коласа, даслаць на эл. адрас berezinolib@mail.ru або прынесці ролік ў цэнтральную раённую бібліятэку па адрасе вул. Камсамольская, 27 да 16 снежня ўключна.
Прадстаўленыя работы будуць пакладзены ў аснову відэароліка «У вянок песнярам».

Другі ўдзельнік Дар'я Бялькевіч (удзельніца розных літаратурных вечароў, фестываля «Вершы на асфальце» (2015, 2016, 2017), «Мистецького фестиваля «Ї» (Тэрнопаль, Украіна, 2016, 2017), пераможца слэмаў «Сильное слово» (2014) і слэма Беларускага калегіюма (2015), адна з арганізатараў паэтычных вечароў «ART JAM» і паэтычнага конкурса «Рухавік». Намінант на прэмію «Залаты апостраф. Дэбют» часопіса «Дзеяслоў» (2017).) чытае верш Коласа

ПАХМЕЛЬЛЕ
- Годзі, жонка! Ну, ня лайся:
Больш гарэлкі ані ў зуб!
Калі вып’ю, ну, хоць кроплю,
Бі мяне, цягай за чуб!

Сам, нябож, я добра знаю,
Што з гарэлкі сьвет гарыць...
Тфу, паскудзтва! тфу, брыдота!
Хоць зарэж, — ня буду піць! -

Так прад жонкай спавядаўся
Посьле выпіўкі Тарас:
— Ну, на гэты раз павер мне -
Каб я жыў — апошні раз!

— Ой, ня раз я гэта чую!
Заракалася сьвіньня
За вугол хадзіць, Тарасе, -
І табе ня веру я!

— Ты ня верыш? Эх, Марылька!
Хочаш? я іду ў заклад
Залажэмся на цікавасьць:
Ты праграеш, як бог сьвят!..
Тфу! пад грудзі падпірае!
Кішкі зблутаны ў камяк,
Ну, а ў роце, каб знала -
Фэ, які нядобры смак!

Галава-ж, як малатарня
Або хто завёў там млын...
А ўсё Грышка, недаверак,
Каб ён спух, сабачы сын! -

Як прусак, што зьеў бураксы,
Ходзіць, плёвае, бядак,
І да жонкі падыходзіць.
— Сьсе вантробы мне чарвяк.

Слухай, золатка-галубка -
Стаў пакорненькі Тарас: -
Прынясі апахмяліцца -
Каб я жыў — астатні раз! -

Год: 2017
Язык: Русский
Длительность материала: 00:01:45
Автор: Ярмалінская Кацярына
Всего комментариев: 0
avatar