Праект"У ВЯНОК ПЕСНЯРАМ"/ Паўліна Цімохіна. Верш Я.Купалы "А яна..."

00:01:31
Просмотры: 2 Добавил: berezinolib berezinolib 
Описание материала:

Цэнтральная бібліятэка запрашае усіх жадаючых прыняць удзел у відэапраекце «У вянок песнярам», які прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Мэта відэапраекта - папулярызацыя творчасці класікаў беларускай літаратуры, прыцягненне ўвагі да беларускай кнігі, да чытання на роднай мове.
Для ўдзелу трэба запісаць на відэа сваё выкананне вершаў ці ўрыўкаў з твораў Янкі Купалы або Якуба Коласа, даслаць на эл. адрас berezinolib@mail.ru або прынесці ролік ў цэнтральную раённую бібліятэку па адрасе вул. Камсамольская, 27 да 31 снежня ўключна.
Прадстаўленыя работы будуць пакладзены ў аснову відэароліка «У вянок песнярам».

Адзінаццаты ўдзельнік - Паўліна Цімохіна (беларуская поп-рок спявачка (Pauline) удзельніца нацыянальнага адбору на Еўрабачанне-2018; на рахунку гурта званне "Адкрыццё году" на прэміі "Героі году 2015" і перамога ў конкурсе "Заспявай.by 3.0" (2016)) чытае верш Янкі Купалы

А яна...

Гэткім шчырым каханнем яе атуліў,
З гэткай ласкай глядзеў ў яе сумныя вочы, —
Як і сонца не туліць расквечаных ніў,
Як і зоры людзям не ўглядаюцца ўночы!

Так пясціў, так галубіў галубку, яе,
Так цяпліў сваім сэрцам сірочым ёй грудзі, —
Як і маці не песціць дзіцё — як спаўе,
Як і вогнішча ззябнутых грэці не будзе!

Столькі песень над песнямі ёй я напеў,
Столькі думак злажыў аб ёй важных, таёмных, —
Як і бор гэтак з ветрам шумець не шумеў,
Як і век гэткіх дум не злажыў для патомных!

Гэткі ў сэрцы сваім збудаваў ёй пасад
I такую ўзлажыў ёй з кахання карону, —
Як і неба з зямлёю, на божы загад,
Не прыдбаюць такіх ні кароны, ні трону!

Так уславіў яе ў славу сонца і зор,
Так маліўся дзень-ноч к ёй мальбою нябёсаў, —
Як і мудрасць не ўславіць ўсясвету прастор,
Як і каня не моліцца ўлетку да росаў!

Утварыў з яе шчасце з-пад шчасцяў сваё —
Чарадзейную княжну з аповесці дзіўнай,
I пад ногі ёй кінуў жыццё сваё ўсё...
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
А яна?.. А яна была толькі... дзяўчына!..

Язык: Русский
Длительность материала: 00:01:31
Автор: Екатерина Ярмолинская
Всего комментариев: 0
avatar