Праект"У ВЯНОК ПЕСНЯРАМ"/ Юнія Лазарева . Верш Я.Купалы "Хлопчык і лётчык"

Просмотры: 1 Добавил: berezinolib berezinolib 
Описание материала:

Цэнтральная бібліятэка запрашае усіх жадаючых прыняць удзел у відэапраекце «У вянок песнярам», які прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Мэта відэапраекта - папулярызацыя творчасці класікаў беларускай літаратуры, прыцягненне ўвагі да беларускай кнігі, да чытання на роднай мове.
Для ўдзелу трэба запісаць на відэа сваё выкананне вершаў ці ўрыўкаў з твораў Янкі Купалы або Якуба Коласа, даслаць на эл. адрас berezinolib@mail.ru або прынесці ролік ў цэнтральную раённую бібліятэку па адрасе вул. Камсамольская, 27 да 31 снежня ўключна.
Прадстаўленыя работы будуць пакладзены ў аснову відэароліка «У вянок песнярам».

Чатырнаццаты ўдзельнік - Юнія Лазарева (вучаніца Запольскай СШ Клічаўскага раёна) чытае верш Янкі Купалы

Хлопчык і лётчык
— Мой мілы таварыш, мой лётчык,
Вазьмі ты з сабою мяне!
Я — ведай — вялікі ўжо хлопчык
I ўмею ўжо лётаць у сне.

Мне мама сягоння казала,
Што стукнула мне ўжо сем год.
Табе гэта, можа, і мала,
А мне ляцець толькі ў палёт.

Мне ўжо надакучыла дома —
У дзіцячы хадзі адно сад.
А так паглядзеў бы, вядома,
На іншы парадак і лад.

Вазьмі ж мяне, лётчык, хачу я
Пабыць у людзях, паглядзець,
Як месяц на небе начуе,
Як блукае ў лесе мядзведзь,

Як свецяцца ночкаю зоры,
А днём не відаць іх чаму,
Як рэчкі ў далёкія моры
Улетку плывуць і ўзіму.

На моры зірнуць хоць раз вокам,
Як ходзяць па іх караблі,
Ляцеці далёка, высока
Ды так пабываць і ў Крамлі...

Вось гэтак у добрым здароўі
Мы будзем ляцець і ляцець.
Вазьмі ж мяне, лётчык, з сабою,
Не будзеш ты клопату мець!

Язык: Русский
Автор: Екатерина Ярмолинская
Всего комментариев: 0
avatar