Аліна ФЕСАВЕЦ, загадчыца дзіцячай бібліятэкі:
— Мы, маладыя, найперш зацікаўленыя ў будучыні краіны, таму выбіраем моцную і квітнеючую Беларусь, без войн, гвалту, разнастайных катаклізмаў; краіну, у якой захоў-ваецца нацыянальны гонар за гераічныя здзяйсненні ў гісторыі, у якой патрыятызм не пустое слова, у якой аберагаюцца нашы традыцыйныя сямейныя, культурныя і рэлігійныя каштоўнасці. Таму я абавязкова прыму ўдзел у рэферэндуме і прагаласую за абноўленую Канстытуцыю, якая гарантуе далейшае стабільнае развіццё, падтрымку маладзёжных ініцыятыў, сацыяльную накіраванасць дзяржавы, і як вынік, перспектыву мірнага росту і росквіту. |