11:03
Абвінавачванне вайне
19 чэрвеня патрыёт-субота завяршыла Тыдзень памяці і смутку “Дзеці міру супраць вайны” з далучэннем выхаванцаў дзіцячых летнікаў на базе школ Беразіно. У гэты дзень патрыятычны чытай-дворык Бярэзінскай раённай бібліятэкі прымаў падлеткаў лагера дзённага знаходжання Бярэзінскай гімназіі. Інтэрактыўны прыём “ужыўлення” у сюжэты тэатралізавана прадстаўленых бібліятэкарамі твораў веннай тэматыкі цыкла “Вайна вачыма дзяцей” з выкарыстаннем суправаджальных рэквізітаў і экспанатаў ваенных часоў, дазволіў сучаснікам адчуць страшную атмасферу ваеннага ліхалецця, якое апаліла маленства дзяцей вайны. Жах спальвання ў роднай хаце разам з сям’ёй (апавяданне А. Герашчанкі “Ваверчаня”), смерць бацькі на вачах у сына ў першы дзень вайны (апавяданне В. Улюценкі “Абпаленае дзяцінства”), пакуты бежанцаў з малалетнімі дзецьмі (апавяданне А. Смалянкі “Пілотка”), расправа фашыста над дзяўчынкай за ўзятую без дазволу цукерку (апавяданне В. Праўдзіна “5 цукерак ад фрыца”), расправа над нявольнікамі яўрэйскага гета (апавяданне Г. Васілеўскай “Белыя парашутыкі з таполі”) – зліліся ў шматгалосае абвінавачванне вайне-забойцы.
Патрыятычны чытай-дворык – дзейсная форма агітацыі і прапаганды патрыятычнага зместу ў падлеткавым асяроддзі. За Тыдзень памяці і смутку (15 па 19 чэрвеня) да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны патрыятычны чытай-дворык ахапіў усе летнікі горада, здзейсніў 4 выступленні вулічнага тэатра кнігі, далучыў да акцыі “Дзіцячы прысуд вайне” звыш 150 юных бярэзінцаў, дазволіў адаптаваць ваенна-патрыятычную прапаганду да новага рытму часу, знайсці новыя фарбы ў размове з моладдзю аб вайне на мове ўражанняў і перажыванняў.
Просмотров: 252 | Добавил: Natali08121966
Всего комментариев: 0
avatar