17:05
АГІТ-МАРАФОН У РАЁННЫМ АЗДАРАЎЛЕНЧЫМ ЛАГЕРЫ
Выязны агіттур Бярэзінскай раённай бібліятэкі па прафілактыцы падлеткавага брыдкаслоўя 9 чэрвеня працягнуў марафон “Наша ўмова – далоў брыдкае слова” у раённым дзіцячым аздараўленчым лагеры “Папараць-кветка”. У ходзе агіт-прапаганды прагучала шакіруючая праўда аб наступствах брыдкаслоўя для саміх брыдкасловаў і акружаючых іх людзей. Удзельнікам агіт-марафона супрацоўнікамі бібліятэкі былі прапанаваны сатырычны плакатны вернісаж, прытчы, казачныя і жыццёвыя сюжэты, гумарэскі. Услед за актывістамі школы “ШТУРМ” выхаванцы старэйшай групы летніка масава далучыліся да пачыну “Лета без брыдкаслоўя” чэрвеньскай акцыі “Юнацтва –чысты ўзрост”.
Просмотров: 278 | Добавил: Natali08121966
Всего комментариев: 0
avatar