10:31
Арт-гасцёўні "Час анёлаў"
1-ыя дні красавіка, у разгар вясновых канікулаў, азнаменавалі бібліятэчныя мерапрыемствы для выхаванцаў лагераў дзённага знаходжання школ горада і раёна. 1 красавіка ўдзельнікамі арт-гасцёўні "Час анёлаў" сталі выхаванцы аздараўленчага лагера СШ № 3 г. Беразіно "Юнацтва". Карціны А.Войнавай-Багародзецкай з выявамі анёлкаў паслужылі пралогам да пранікнёнай размовы пра зямнога анёлка - матулю, спагадлівыя адносіны да якой важна выхоўваць з дзяцінства. 2 красавіка эстафету сустрэч на тэрыторыі мастацтва і духоўнасці, зладжанай бібліятэкарамі і раённым цэнтрам рамёстваў выхаванцам лагера дзённага знаходжання Брадзецкай школы. Мерапрыемства стала для іх самым запамінальным днём вясновых канікулаў.
Просмотров: 257 | Добавил: Natali08121966
Всего комментариев: 0
avatar