11:20
Асаблівае свята для асаблівых дзяцей

На Бярэзіншчыне набірае абароты для падлеткаў. У арсенале праекта - разнааспектавыя мерапрыемствы з выхаваўча-асветніцкім ядром.   

У светлую Вялікодную сядніцу  рабятам асаблівага клопату з райцэнтра  Беразіно і прыгараднага аграгарадка Лешніца куратарамі пілотнага міжведамаснага праекта “ШТУРМ” – супрацоўнікамі Бярэзінскай раённай бібліятэкі  было прапанавана свята дабрыні. Пропуск на свята  праходзіў праз “Кніжную мытню”, што стымулявала чытацкую актыўнасць рабят з уручэннем сімвалічных “залатых фармуляраў” з шакаладнымі пячаткамі пастаянным чытачам і заахвочвальных салодкіх прызоў  нанова зарэгістраваным карыстальнікам бібліятэкі. Эстафетнае знаёмства “Характарыстыка на сябе самога” дазволіла  ўжыць прыёмы самаацэнкі і рэкламы ў стылі “Навічок у кампаніі”. Імправізаваная гульня “Пошукі ключыка дабрыні” адправіла рыцараў у красоўках у валадарства мяча-кладзянца, а прынцэс – у каралеўства паралонавых сэрцаў. М Падарожжа спрыяла  засваенню асноў дабрыні і міласэрнасці. Са старонак старадаўняй кнігі ажылі прытчы і мініяцюры цыкла “Светлае на чорным” і  казка “Заржавелы рыцар”. Мудрая чарапаха Тарціла  падказала, дзе схаваны чароўны куфэрак, адкрыць які дапамаглі набытыя юнымі вандроўнікамі ў ходзе  тэст-падарожжа ключыкі дабрыні. На агульнай хвалі сяброўства ўдзельнікаў свята яднала дзяленне Вялікоднага каравая дабрыні і ўручэнне яек-сімвала жыцця. Спонсарамі свята выступілі старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, індывідуальны прадпрымальнік І.Л.Купіч  і дырэктар магазіна “ТрыА” М.А. Касоўскі - паважаныя землякі, якія ведаюць кошт сапраўдным вартасцям жыцця і ўмеюць дарыць радасць іншым. Мерапрыемства прайшло ў партнёрстве з сацыяльна-педагагічнымі службамі школ – апекунамі рабят на розных формах прафілактычнага ўліку.

Просмотров: 280 | Добавил: berezinolib | Теги: бярэзінская бібліятэка
Всего комментариев: 0
avatar