10:59
Аўтавакзал для дапытлівых

95-годдзю раёна і 85-годдзю адкрыцця аўтастанцыі ў мястэчку Беразіно 18 ліпеня адсалютавала акцыя “Краязнаўчы прыпынак” на аўтавакзале, якую ініцыявала ідэалагічная служба аўтабазы 22 і аддзел маркетынгу Бярэзінскай раённай бібліятэкі. У зале чакання бібліятэкары прэзентавалі бліц-шоў “Казырныя факты пра Беразіно”, “Вёска на біс”,  “Векапомнае”, “7 цудаў Бярэзіншчыны”, “Бярэзінскія самародкі”, “Бярэзінская графіня”.  Зацікаўленыя маглі азнаёміцца з серыяй краязнаўчых выданняў Бярэзінскай ЦБ з “Дарожнага чамадана краяведа”. ТОП-7 “Вядомыя бярэзінцы” цыкла “Малавядомае пра вядомых”  прадставіў  эксклюзіўны вернісаж цікавых старонак біяграфій акадэміка   М. Барысевіча, доктара гістарычных навук Э. Іофэ, мастака В. Ваньковіча, кампазітара М. Равенскага, народнага артыста В. Белахвосціка, краязнаўцы   П. Прыбыткіна, дырэктара танкавага завода Я. Рубінчыка.  Краязнаўчы кіёск “Імгненная даведка” па запытах наведвальнікаў вакзала агучыў матэрыялы аб вёсках раёна.

Просмотров: 406 | Добавил: berezinolib
Всего комментариев: 0
avatar