21 ліпеня Школа Творчага Удасканалення Развіцця Моладзі “ШТУРМ” пад куратарствам Бярэзінскай раённай бібліятэкі прапанавала падлеткам раённага дзіцячага аздараўленчага лагера “Папараць-кветка” інтэрактыўны ўрок дружбы “Умей сябраваць – знойдзеш сябра”. Скарбам мудрых ісцін гучалі гісторыі з куфэрка дружалюбства. Стаць удзельнікам імправізаванага парада павучальных сюжэтаў мог стаць кожны з прысутных, как сваім разуменнем і адчуваннем “прачытаць” інтрыгоўныя вобразы, надаць ім нечаканае гучанне, адкрыць для сябе даўно вядомыя ісціны, перадаць шырокую гаму пачуццяў і адчуванняў . І такім чынам засвоіць залатыя правілы дружбы. Салодкія бонусы і падтрымка сяброў па летняму адпачынку стымулявалі актыўнасць і зацікаўленасць падлеткаў. Майстэрства дэкламавання вершаў пра сяброўства, тэксты якіх былі прадстаўлены на ўпакоўках соку, давала права чытальнікам пасмакаваць напой. Завяршылася выязная школа сяброўства акцыяй-пачынам “Скажы сябру “Дзякуй!”. |