16:30
Беларускія Хатыні: трагедыя і боль нашых вёсак

Заўсёды цяжка ўспамінаць трагічныя моманты нашай гісторыі. Але мы павінны іх помніць і расказваць аб гэтым нашым дзецям і ўнукам, а так сама іншым людзям планеты Зямля, што  рабіць так, як гітлераўцы ў час Вялікай Айчыннай вайны, недапускальна і бесчалавечна!  Напамінам аб фашысцкіх зверствах у Беларусі для ўсіх пакаленняў і народаў служыць мемарыяльны комплекс “Хатынь”. Так у памяшканні Ушанскай сельскай інтэграванай бібліятэкі ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” была праведзена гадзіна памяці для дзяцей 3-6 класаў “Беларускія Хатыні: трагедыя і боль нашых вёсак”. У час мерапрыемства дзеці азнаёміліся з фотаматэрыяламі мемарыяльнага комплексу “Хатынь” із прадэманстраванай кнігі А.Г.Зельскага “Хатынь. Трагедыя беларускага народа” і кнігі “Памятные места Беларуси”, пачыталі ў слых вершы беларускіх і рускіх паэтаў, паслухалі інфармацыю аб спаленых вёсках Бярэзінскага раёна і нашай мясцовасці.

Просмотров: 148 | Добавил: berezinolib | Теги: Березинская центральная районная би
Всего комментариев: 0
avatar