З 15 па 20 верасня на Міншчыне праходзіць акцыя “Міншчына культурная – за Беларусь”. Бібліятэкі Бярэзіншчыны першымі ў раёне ўключыліся ў гэту інфармацыйна-рэкламную культурную кампанію.
15 верасня, непасрэдна ў дзень прафесійнага свята, на базе Бярэзінскай раённай бібліятэкі стартавала імідж-акцыя “Беларусь бібліятэчная”. Галоўная бібліятэчная ўстанова Беразіно прапанавала даросламу насельніцтву райцэнтра з прадстаўніцтвам членаў працоўных калектываў дзень адчыненых дзвярэй “Бібліятэка ў авангардзе культурнага жыцця горада і раёна”. Рэйтынгавае дасье установы ўключае 8 дыпломаў рэспубліканскіх конкурсаў і 3 – абласных, у раённай бібліятэцы працуе супрацоўнік з тытулам “ Майстар Мінскай вобласці”. У дасціпнай маркетынгава–рэкламнай форме ў ходзе акцыі былі прадстаўлены інавацыйнасць і крэатыўнасць, фірменны стыль дзейнасці Бярэзінскай бібліятэкі з разнастайным грамадска-культурным сервісам і выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій, гуманітарна-сацыяльным, культуравызначальным, беларусазнаўчым складнікамі. Крэатыўную бібліятэчную прастору з лепшымі перспектыўнымі напрацоўкамі і асаблівасцямі творчага аспекту дзейнасці і ўзаемадзеяннем з насельніцтвам, працоўнымі калектывамі, школамі горада прэзентавалі вернісаж-экспазіцыя “Бібліятэка: сучасная, цікавая, патрэбная” і фотакалаж “Бібліятэкар - прафесія творчая”.
Агіт-кампанія “Каб любіць Беларусь, трэба яе ведаць” уключала акцыю “Будзь у трэндзе! Чытай беларускае!” Выстава-карусель “Беларуская літаратура: нам ёсць чым здзіўляць свет” пазнаёміла з навінкамі беларускай мастацкай прозы. Тэатр аднаго акцёра ажывіў сюжэты апавяданняў Ніны Рыбік, Валянціны Кадзетавай, Вольгі Данілавай з літаратурным асэнсаваннем злабадзённых пытанняў жыцця сям’і і грамадства.
|