11:34
БІБЛІЯТЭКА-ГОРАДУ

  У святочны дзень 520 – годдзя Беразіно, 7 чэрвеня стартавала юбілейная імідж-кампанія Бярэзінскай раённай бібліятэкі “Бібліятэка ў авангардзе культурнага жыцця горада”. На працягу месяца прадугледжаны мерапрыемствы для розных катэгорый гараджан.

З 7-11 чэрвеня Школа Творчага Удасканалення Развіцця Моладзі “ШТУРМ”   прапануе выхаванцам дзіцячых лагераў дзённага знаходжаня школ Беразіно і раённага аздараўленчага лагера “Папараць-кветка” агіттур “Наша ўмова – далоў брыдкае слова!”

14-19 чэрвеня маладых гараджан запросіць патрыятычны дворык “Дзеці міру супраць вайны” з нагоды 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Чытай-дворык пад ліхтаром міласэрнасці 18 чэрвеня збярэ маладых людзей з фізічнымі абмежаваннямі. Настальжы –вечарына “Горад помніць нас маладымі” з’яднае карэнных жыхароў райцэнтра і нараджэнцаў іншых мясцінаў, каго лёс заручыў з Беразіно, стане заключным мерапрыемствам імідж-кампаніі да 520-годдзя горада на Бярэзіне.

Нагадаем, што напрыканцы мая да юбілейнай даты любімага горада прайшла форум-акцыя “Здаровыя сем’і – залаты фонд Беразіно” у рамках раённага праекта “Беразіно – здаровы горад”. 

Просмотров: 203 | Добавил: berezinolib | Теги: бярэзінская бібліятэка
Всего комментариев: 0
avatar