08:51
Бібліятэкары агітуюць за міласэрнасць

Летні вулічны фармат мела тэатр-акцыя “Міласэрнасць – патрэба душы” гарадскіх бібліятэкараў для жыхароў сталага ўзросту горада Беразіно. 18 чэрвеня на зялёным лужку раённага цэнтра рамёстваў размясціліся прывабныя каляровыя лавачкі, рэкламныя экспазіцыі і рэквізіты. Зачынам стаў маналог мудраца Дыягена “У пярэстым натоўпе шукаю Чалавека”. Паходны тэатр мініяцюр Бярэзінскай раённай бібліятэкі прадставіў нявыдуманыя гісторыі “Светлае на чорным”, якія ўздымалі пытанні міласэрнасці да птушак і хатніх жывёл, да інвалідаў і нямоглых састарэлых, да выпадковых сустрэчных і блізкіх людзей. Асноўны лейтматыў акцыі: “Нас усіх на міласэрнасць праверыць жыццё”. Аб’яўлены Тыдзень добрых спраў стане канкрэтным унёскам жыхароў Беразіно ў справу Міласэрнасці.
Просмотров: 257 | Добавил: Natali08121966
Всего комментариев: 0
avatar