21 лістапада 2019 г. прайшло чарговае пасяджэнне клуба “Классная компания” Бярэзінскай дзіцячай бібліятэкі для вучняў 5 “Б” класа Бярэзінскай гімназіі. Літаратурна – краязнаўчая гадзіна “Бярэзінскі Парнас” ( да 105-годдзя Р. Нехая, 95-годдзя Я. Курто – беларускіх пісьменнікаў, ураджэнцаў Бярэзіншчыны) пазнаёміла рабят з жыццёвым і творчым шляхам гэтых дзіцячых пісьменнікаў- землякоў . Асабліва ўразіла дзяцей апавяданне Яўгена Курто “Зоя” пра дзяўчынку, якая цудам засталася ў жывых, калі карнікі спалілі родную вёску Баравіна. З цівасцю дзеці пазнаёміліся с біяграфіяй і творамі 89- гадовага юбіляра пісьменніка – натураліста – бярэзінскага Прышвіна з аграгарадка “Паплавы” Рыгора Ігнаценкі. Паколькі пасяджэнне клуба супала з Міжнародным днём адмовы ад курэння, кіраўнік клуба прапанавала праслухаць пазнавальныя факты аб шкодзе гэтай згубной звычкі. |