Школьныя канікулы – самы лепшы “Час чытаць” для дзяцей і падлеткаў. Таму тыдзень дзіцячай кнігі ў Багушэвіцкай бібліятэцы-клубе быў багаты на наведвальнікаў і мерапрыемствы. Гасцей бібліятэкі чакалі кніжныя прапановы на любы густ. А для самых маленькіх чытачоў супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі літаратурнае падарожжа “Усе кнігі - ў госці да нас”. Пад час гэтай гульні-квэста дзеці пабывалі у чатырох краінах, дзе святкавалі юбілеі любімых кніг: “Казка пра цара Салтана” А.С.Пушкіна, “Фядорына гора”,”Тэлефон”, “Блытаніна” К. Чукоўскага, “Залаты ключык” А. Талстога, “Прыгоды Чапаліны”Дж. Радары. |