Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Пагосцкай сельскай бібліятэцы прадстаўлена рэкламная выстава "Чытаем па-беларуску". Тут прадстаўлены, беларускамоўныя творы беларускіх дзіцячых пісьменнікаў. Бібліятэкар прадставіў школьнікам матэрыялы па гісторыі ўзнікнення дня ў абарону знікаючых моў, цікавыя факты аб існуючых у свеце мовах. Актыўна прайшла акцыя-пачын сярод навучэнцаў школы “Рускай мове дай разгрузку – чытай і размкаўляй па-беларуску”.
|