08:20
Чытаем Шамякіна разам

  У гонар 100-гадовага юбіляра Івана Шамякіна і Міжнароднага дня роднай мовы 15 лютага “Чытаем Шамякіна разам” сабрала інтэлігенцыю горада ў арт-гасцёўні “Сустрэчы з кнігай”. Тэатр Бярэзінскай раённай бібліятэкі ажывіў сюжэты аповесцяў аўтара “Ах, Міхаліна, Міхаліна”, “Вернісаж” і “Абмен”, апавядання “Адведзіны”, прадставіў маналогі  хлопчыка - сведкі расправы акупантаў з матуляй і сястрычкай  паводле рамана “Вазьму твой боль” і няўцешнай маці сям’і, якая пацярпела ад наступстваў чарнобальскай  трагедыі паводле рамана “Злая зорка”. Аздабленнем  ажыўшага эпізода з аповесці “Вернісаж” сталі карціны мастацкага салона раённага цэнтра рамёстваў , дзе праходзіла сустрэча ў арт-гасцёўні ў гонар пісьменніка-юбіляра.          $CUT$    

Просмотров: 253 | Добавил: berezinolib | Теги: Центральная библиотека
Всего комментариев: 0
avatar