2 лістапада ў Багушэвіцкай бібліятэцы-клубе праходзіла агіт-акцыя “Чытайце ў раённай газеце пра ўсё на свеце”, прысвечаная 90-годдзю раённай газеты “Бярэзінская панарама”. За такі нямалы час свайго існавання на старонках раенкі адлюстроўваліся не толькі падзеі аграгарадка, але і лесы яго жыхароў. Для многіх чытачоў бібліятэкі газета стала сябрам, мудрым дарадцам, крыніцай навін. Супрацоўнікі і наведвальнікі бібліятэкі сардэчна віншуюць любімую раенку з юбілеем і жадаюць яе супрацоўнікам творчага натхнення і поспехаў у працы. |