У рамках Года гістарычнай памяці, супрацоўнікамі Багушэвіцкай сельскай інтэграванай бібліятэкі-клуба і ўстановы адукацыі "Багушэвіцкi ВНК дзіцячы сад-сярэдняя школа" была наладжана экскурсiя - «Да вытокаў душой дакрануцца», у гісторыка-краязнаўчы музей мясцовай школы, які быў створаны дзякуючы аматару-краязнаўцу - Пятру Аўрамавічу Прыбыткіну, ў чэрвені 1986г. Вучні азнаёміліся з галоўнымі экспанатамі музея: старажытнымі прыладамі працы, картай археалагічных помнікаў Бярэзіншчыны, якую склаў асабіста П.А.Прыбыткін, экспазіцыямі «Адкуль усё пачыналася» і «Жыві і помні, родны край, свой боль і вогнішча вайны».
|