Рэдакцыя газеты “Бярэзінская панарама” прымае актыўны ўдзел у асвятленні пытанняў, звязаных з праектам новай Канстытуцыі, і аказвае ўсебаковую інфармацыйную падтрымку працэса падрыхтоўкі да рэферэндума 27 лютага.
Сёння ў басейне адбылася дыялогавая пляцоўка, на якой абмеркавалі праект Канстытуцыі і Пасланне Прэзідэнта з пажылымі людзьмі – наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання Бярэзінскага ТЦСАН.
Вёў дыялогавую пляцоўку карэспандэнт “Бярэзінскай панарамы” Аляксандр Бычкоўскі. Прынялі ўдзел загадчыца аддзела маркетынгу раённай бібліятэкі Тамара Круталевіч і загадчыца аддзялення дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Наталля Сікірыцкая.
У атмасферы дыялогу былі абмеркаваны пункты абноўленай Канстытуцыі, прысутныя адзначылі надзённую неабходнасць кожнаму жыхару Бярэзіншчыны прыняць удзел у рэферэндуме і прагаласаваць за будучыню краіны. Гучалі пытанні пра абарону асабістых дадзеных, сацыяльную накіраванасць Канстытуцыі, вызначэнне інстытуту сям’і як саюзу мужчыны і жанчыны, патрыятычнае выхаванне, захаванне гістарычнай памяці і іншыя.
|