08:55 Дырэктар бібліятэкі актывіст камуністычнага руху | |
12 снежня 2022 адбыўся справаздачна-выбарчы сход Бярэзінскай раённай партыйнай арганіацыі “Камуністычнай партыі Беларусі”. З інфармацыяй аб праведзенай рабоце за справаздачны перыяд выступіла першы сакратар Вольга Калячка. Яна спынілася на мерапрыемствах, якія прайшлі ў раёне з удзелам камуністаў, паведаміла колькасны і якасны склад членаў КПБ, акрэсліла задачы далейшай дзейнасці па заваяванні ўплывовасці партыі ў грамадстве. У ходзе выбараў першага сакратара на чарговы справаздачны перыяд члены партыі праявілі сваё аднадушша і прагаласавалі за кандыдатуру дзеючага першага сакратара Вольгі Калячка. На пасаду другога сакратара райкама выбрана Наталля Маеўская, дырэктар ДУК "Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка". Нязменным застаўся і склад рэвізійнай камісіі. У яе ўвайшлі Рыгор Зяневіч і Вікторыя Лагоўская. | |
Просмотров: 158 | | |
Всего комментариев: 0 | |