12:17
Дзень канстытуцыі

15 сакавіка 2019 года спаўняецца 25 гадоў першай Канстытуцыі суверэннай Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін. Яна прынята Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 г. і гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, якаснага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы.
З нагоды гэтага цэнтральнай бібліятэкай аформлена кніжная выстава «Конституция – основа белорусской государственности». На ёй прадстаўлена інфармацыя, якая знаёміць з вытокамі беларускага права, асновамі канстытуцыйнага ладу, з пытаннямі ўзаемадзеяння органаў дзяржаўнай улады. Выстава адрасавана шырокаму колу карыстальнікаў, якія цікавяцца пытаннямі канстытуцыйнага права і будзе дзейнічаць на працягу сакавіка.

Просмотров: 893 | Добавил: isemaschko | Теги: канстытуцыя
Всего комментариев: 0
avatar