08:56 Дзень роднай мовы | |
21 лютага ў Любушанскім дзіцячым садку ў рамках раённай культурна-асветніцкай акцыі "Мова малой радзімы - мова народнай душы" да Міжнароднага дня роднай мовы прайшоў дзень беларускай казкі "Кот-баюн чытае казку". З вялікай цікавасцю выхаванцы старэйшай групы садка даведаліся, што на нашай планеце існуе шмат краін і розных народаў якія размаўляюць на сваёй мове. Мы жывём у краіне пад назвай Беларусь, мы - беларусы і наша родная мова - беларуская. Да ўвагі дзяцей былі прадстаўлены маляўнічыя выданні казак беларускіх пісьменнікаў. Разам са сваім памочнікам Катом-баюном бібліятэкар прачытала ўголас вершаваную казку мясцовага пісьменніка Уладзіміра Несцяровіча "Падмануты мядзведзь". | |
Просмотров: 373 | | |
Всего комментариев: 0 | |